Сярод удзельнікаў - толькі адна дзяўчына-пілот. Чаго чакаць ад спаборніцтваў па дрыфтынгу пад Гродна

Адзіная дзяўчына-пілот, Сандра Жылінэ, у Parimatch Чэмпіянаце Беларусі па дрыфтынгу прыме ўдзел у этапе на хуткаснай трасе ў аэрапорце Гродна 2 чэрвеня. За перамогу будуць змагацца 19 пілотаў з Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны.

Напярэдадні старту другога этапа Parimatch Чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу # DriftGrodno19, які адбудзецца 2 чэрвеня на хуткаснай трасе ў аэрапорце Гродна, апублікаваны выніковы спіс пілотаў. У ліку зарэгістраваных першая і адзіная ў турніры дзяўчына-пілот з Літвы Сандра Жылінэ (Sandra Žilienė).

Спаборніцтвы традыцыйна прыцягваюць вялікую колькасць удзельнікаў. Усяго на этап было зарэгістравана 19 пілотаў з Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны. Чакаецца больш за 50 парных заездаў спартыўных аўтамабіляў сумарнай магутнасцю больш за 10 000 конскіх сіл. Пляцоўка аэрапорта Гродна дазваляе разганяцца да 130 км / г перад пастаноўкай аўтамабіля ў занос — аэрапорты традыцыйна з’яўляюцца самымі хуткаснымі трасамі ў Беларусі.


В Гродно пройдут соревнования по дрифту


Афіцыйнае адкрыццё другога этапа і прадстаўленне удзельнікаў прызначана 2 чэрвеня на 13.00, старт фінальных заездаў на 14.00. Фінальная частка спаборніцтваў (парныя заезды) пройдзе ў фармаце TOP16 Double Elimination. Спаборніцтвы па дрыфтынгу ўяўляюць сабой парныя заезды ў кіраваным заносе, дзе пілоты праязджаюць трасу па спецыяльнай траекторыі, а суддзі ацэньваюць тэхніку праезду і стыль.

Конкурсы не для пілотаў

Падчас этапу можна будзе паўдзельнічаць у адкрытым конкурсе-галасаванні і зрабіць прагноз, хто з пілотаў патрапіць у фінальныя заезды. Паводле правілаў неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатара, выбраць пілотаў, якія, выйдуць у фінал ніжняй і верхняй сетак, трапіўшы, такім чынам, у ТОП-4 другога этапа Parimatch Чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу # DriftGrodno19. Прагнозы прымаюцца да 14.30 2 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць падарункі.

Таксама арганізатары праводзяць конкурс сярод глядачак — Міс Дрыфт Гродна. У папярэдняй частцы дзяўчаты могуць выйграць запрашальныя квіткі на Parimatch Чэмпіянату Беларусі. Трэба загрузіць сваё фота ў альбом у сацыяльнай сетцы дрыфту Вконтакте. Вынікі будуць падведзеныя 30 мая пасля 19.00. 20 дзяўчат, якія набряруць найбольшую колькасць лайкаў, атрымаюць квіткі, а ўжо ў час спаборніцтваў вызначыцца Міс Дрыфт Гродна 2019.

***

Parimatch Чэмпіянат Беларусі па дрыфтынгу 2019 складаецца з 4 этапаў, і паспяховы выступ у Гродне можа замацаваць лідэрства або аформіць пелатон у пагоні за тытулам чэмпіёна Беларусі па дрыфтынгу 2019. Турнір арганізаваны пры падтрымцы Parimatch у Беларусі.

Першы этап Parimatch Чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу прайшоў у Пінску ў красавіку. Пераможцам стаў Гедымін Левіцкас (Gediminas Levickas) з Літвы, другое месца заняў мінчанін Раман Кандраценка, трэцім стаў Андрэй Песегаў з Масквы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024