Навіны

З 1 чэрвеня даражэюць: камуналка, цыгарэты, інтэрнэт

З 1 чэрвеня ў Беларусі вырастуць тарыфы на некаторыя камунальныя паслугі, падаражэюць цыгарэты і з’явяцца ў продажы новыя маркі, а таксама вырастуць цэны на хатні інтэрнэт ад мабільнага аператара.

Падаражэюць ацяпленне і падагрэў вады

З 1 чэрвеня ў Беларусі падвысяць субсідаваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і абаграванне вады, піша t*t.by.

Яны вырастуць з 16,9259 да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя жыллёва-камунальныя паслугі застанецца на ранейшым узроўні - 88,99 рубля за 1 Гкал. Цяперашняе падаражэнне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжана планавых павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў.

Падаражэюць цыгарэты і з’явяцца ў продажы новыя маркі

З 1 чэрвеня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. З наступнага месяца ў продажы таксама з’явяцца новыя маркі.

Цэны падымуць на некаторыя цыгарэты гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» і прадпрыемства «Беларусьгандаль». З чэрвеня таксама з’явяцца ў продажы цыгарэты BOND STREET BLUE SELECTION, BOND STREET PREMIUM SPECIAL — па 1,9 рубля.

velcom | A1 павысіць цэны і хуткасць фіксаванага інтэрнэту

velcom | A1 зменіць з 1 чэрвеня ўмовы абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі. На некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі і тэлебачання зменіцца кошт паслуг. Для прыватных кліентаў штомесячны плацёж павялічыцца ад 1,79% да 6,5% у сярэднім, у залежнасці ад тарыфнага плана. Для карпаратыўных кліентаў кошт паслуг сувязі павялічыцца ў сярэднім на 5%

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024