Мала які горад можа пахваліцца тым, што мае амаль 500-гадовай даўніны выяву, на якой падрабязна паказаная забудова і жыхары. У Гродне гэта гравюра, зробленая мастаком Адэльгаўзерам і граверам Цюнтам.

Супрацоўнікі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея вырашылі расказаць гродзенцам і гасцям горада пра гэтую ўнікальную выяву. У суботу 15 чэрвеня з 11.00 да 17.00 апоўдні на НОВЫМ ЗАМКУ гродзенцы змогуць заглыбіцца ў атмасферу XVI ст. Музейшчыкі падрыхтавалі для гродзенцаў экскурсіі па гравюры Цюнта-Адэльгаўзера з паказам аўтэнтычных экспанатаў, фотазоны, пляцоўку з дзіцячымі гульнямі.

Адзін дзень у гісторыі Гродна XVI стагоддзя можна будзе пабачыць на Новым Замку 15 чэрвеня

Рэканструктары з Брэста збудуюць вайсковы лагер той пары з палаткай, рамеснай зонай, вогнішчам. Будуць праводзіць навучальныя манёўры для прызваных сяляняў пад кiраўніцтвам гайдукоў i iншаземных наймiтаў. Кожны жадаючы можа паспрабаваць сябе ў рамястве — пастругаць дошку, парэзаць скуру, пабiць кавадлам, паляжаць на прэнгу цi пасядзець у калодках. Будуць двубоі на шаблях і іншай зброі. Тут жа будуць адбывацца міні-лекцыі па гісторыі вайсковага мундура (ландскнехт, гайдук, выбранец).

Адзін дзень у гісторыі Гродна XVI стагоддзя можна будзе пабачыць на Новым Замку 15 чэрвеня

Студыя IMAGO.BY падрыхтавала прэзентацыю сваёй некалькігадовай працы — адноўленай гравюры Адэльгаўзера-Цюнта. Усе змогуць пабачыць, як ствараецца гравюра на сапраўдным старадаўнім друкарскім станку. Мерапрыемства будзе суправаджацца жывой музыкай мінскага гурта «Хмельны Вір».

Уваход бясплатны.

Адзін дзень у гісторыі Гродна XVI стагоддзя можна будзе пабачыць на Новым Замку 15 чэрвеня

Адзін дзень у гісторыі Гродна XVI стагоддзя можна будзе пабачыць на Новым Замку 15 чэрвеня

Месца правядзення: пляцоўка каля Новага Замка і ўнутры палаца

Час правядзення: 11.00 — 17.00

Праграма мерапрыемства (час паасобных падзей можа крыху змяняцца)

11.00 — пачатак мерапрыемства, прадстаўленне ўдзельнікаў.

Прыкладна 11.30 — Візіт у табар да воінаў XVI cтагоддзя

Першая экскурсія па павялічанай копіі гравюры і міні-выстаўцы ў Замку. Далей экскурсіі будуць адбывацца кожныя паўгадзіны або па меры збірання жадаючых.

Прыкладна 12.00 — прэзентацыя студыя IMAGO.BY свайго праекта па аднаўленні гравюры Цюнта-Адэльгаўзера.

13.00 — пачатак Круглага Стала ў Новым Замку па гісторыі гравюры Адэльгаўзера — Цюнта (будзе працягвацца да 16.00 з перапынкам).

16.30 — міні-канцэрт гурта «Хмельны Вір»

17.00 — закрыццё мерапрыемства