Людзі і справы

Князёўна Альжбета Друцкая-Любецкая прыехала ў Беларусь: наведвае мясціны продкаў у Гродне і Шчучыне

Гэта першы прыезд князёўны ў Беларусь. Ён ніяк не звязаны з дабрачыннай дзейнасцю, якой яна займаецца на працягу многіх гадоў у Бельгіі, дзе жыве з сярэдзіны 1940-х. У першую чаргу Альжбета хацела пазнаёміцца ​​з Беларуссю і ўбачыць месцы, якімі калісьці валодалі яе сваякі.

«Мае карані з Шчучынскай галіны Друцкіх-Любецкіх, але нарадзілася я ля Варшавы. Пакінулі мы сталіцу Польшчу ў 1945 годзе, мне было тады 2 гады. Было вельмі складана і спачатку мы паехалі ў Нямеччыну, пасля ў Францыю і ў выніку апынуліся ў Бельгіі, дзе нам знайшлі дом. Там жа я і пусціла свае карані. Зараз я там жыву, мае дзеці ведаюць яшчэ нешта пра гісторыю сям'і, а вось унукі нічога не ведаюць. Прыемна сюды прыехаць, гэта нешта падобнае да Польшчы і чую тут беларускую мову. Гэта не руская і не польская, але вельмі блізкая мне», — сказала князёўна.

Альжбета ведала, што на Гродзеншчыне ў яе сям'і былі землі, але не ведала, што захаваўся палац, які аднавілі некалькі гадоў таму. Кажа, можа быць і пазмагаліся б за яго ў 1990-х. Дарэчы, у Польшчы Друцкім-Любецкім вярнулі сямейны маёнтак.

Сёння Альжбета Друцкая-Любецкая засталася адна, якая носіць прозвішча свайго роду. Яе дзеці маюць ужо іншыя прозвішчы.

Князёўне 6 чэрвеня правялі экскурсію па Гродна. Пабывала яна і ў былых маёнтках сям'і Станіславове і Панямуні. Пасля знаёмства з Гродна Эльжбета адправілася ў Шчучын, дзе хоча ўбачыць палац.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024