У дачыненні да лідчаніна 1988 года нараджэння ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 157, ч.1 КК РБ «Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека», піша lidanews.by.

Пры высвятленні абставінаў устаноўлена, што мужчына, загадзя ведаючы, што з’яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі, наўмысна заразіў хваробай жонку.

Дадзенае злачынства караецца штрафам, або арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Апошняе слова за судом.