Спаборніцтвы па лазер-рану ўпершыню пройдуць у Гродне

Упершыню у Гродзенскай вобласці адбудуцца спаборніцтвы па лазер-рану «Global Laser Run City Tour», паведамляе ўпраўленне спорту по Гродзенскай вобласці. Яны пройдуць 23 чэрвеня ў парку Жылібера. Узяць удзел змогуць усе ахвотныя пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі праз сайт.

Арганізатарамі падзеі ў Гродне стане Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сумесна з Беларускай федэрацыяй сучаснага пяціборства і Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

Лазер-ран — гэта дысцыпліна сучаснага пяціборства, якая ўключае ў сябе бег і стральбу з лазернага пісталета. Адлегласць да мішэняў вызначаецца узроставай катэгорыяй удзельнікаў.

У спаборніцтвах могуць узяць удзел усе ахвотныя. У праграму будуць уключаны заданні для розных узроставых катэгорый ад 9 да 60 гадоў і старэйшых. Напрыклад, юнакі і дзяўчаты ад 9 гадоў прабягуць два кругі па 400 метраў з 2 серыямі ў стральбе з лазернага пісталета па 5 стрэлаў на кожным рубяжы з адлегласці 3 метры. Дарослым спартсменам прыйдзецца прабегчы 4 круги па 400 метраў і страляць 4 серыі па 5 стрэлаў з адлегласці 5 метраў. Арганізатары прадугледжваюць шырокую праграму для ветэранаў у катэгорыі «Мастэрс» ад 40 да 60 гадоў і старэйшых.

Спаборніцтвы пачнуцца 23 чэрвеня ў гарадскім парку імя Жана Эмануэля Жылібера з рэгістрацыі з 9.00. Першы старт будзе дадзены ў 10.00 гадзін.

Прызёры ва ўсіх катэгорыях атрымаюць медалі, прызы і дыпломы, а кожны ўдзельнік памятнай падзеі будзе узнагароджаны сертыфікатам і сувенірам.

Для таго, каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца ​​з рэгламентам правядзення спаборніцтваў і прайдзі папярэднюю рэгістрацыю на сайце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024