Навіны

Следчы камітэт выявіў глыбінныя праблемы ў лідcкай спартовай школе, дзе памёр падлетак

Падчас нарады з удзелам старшыні Сьледчага камітэта Івана Наскевіча прадстаўленыя вынікі расьсьледаваньня крымінальнай справы, пачатай пасьля сьмерці навучэнца Лідзкага філіяла Гарадзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзэрву, піша s**boda.org.

16-гадоваму хлопцу былі нанесена цяжкае цялеснае пашкоджаньне. Старшыня Сьледчага камітэта сказаў, што трагедыя ў Лідзе «не зьяўляецца прыватным выпадкам», паведамляецца на сайце СК. Праблемы ў дзейнасьці вучылішча маюць «сыстэмны характар».

Паводле Івана Наскевіча, за апошнія гады выхаванцаў абвінавачвалі ў шэрагу злачынстваў, што стала вынікам «бескантрольнасьці за імі з боку трэнэраў, выкладчыкаў, выхавальнікаў і службовых асоб абласнога ўзроўню, якія закліканы каардынаваць і кантраляваць адукацыйны і выхаваўчы працэс».

Глыбіня праблем у сыстэме навучаньня і падрыхтоўкі спартоўцаў прымусіла актуалізаваць гэтую тэму на ўзроўні кіраўніцтва аблвыканкаму.

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімер Краўцоў і памочнік прэзыдэнта — інспэктар па Гарадзенскай вобласьці Іван Лаўрыновіч сказалі, што ў аснове ўсіх выкрытых праблем ляжаць «сыстэмныя пралікі ў падборы і расстаноўцы кадраў».

Як паведамляла раней прэс-служба Міністэрства спорту і турызму, у Лідзе, у філіяле Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву, 1 красавіка памёр навучэнец 10-й клясы аддзяленьня цяжкай атлетыкі Андрэй Дараховіч. Хлопцу стала кепска пасьля плянавай трэніроўкі. Выклікалі «хуткую», аднак выратаваць яго не ўдалося. Па факце сьмерці праводзілася сьледзтва.

Падлеткі, якія былі на трэніроўцы, расказалі бацькам памерлага хлопца, што ў распранальні старэйшы хлопец Руслан С. моцна ўдарыў Андрэя ў грудзі (па ягоных словах, «прабіў фанэру»). Андрэй адразу страціў прытомнасьць, упаў, ротам пайшла кроў. Бацькі загінулага лічаць гэта праявай дзедаўшчыны ў спорце.

Кіраўніцтва спартовай вучэльні ў Лідзе спачатку казала бацькам падлетка, што яму стала кепска на аўтобусным прыпынку.

У сьнежні 2018 году быў звольнены кіраўнік Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву. Паводле Генпракуратуры, у вучэльні выявілі парушэньні заканадаўства, якія ўшчамляюць правы і законныя інтарэсы навучэнцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024