19 чэрвеня 33-гадовы смаргонец адзначаў паспяховую здачу выніковага экзамену ў каледжы. З чатырма дзяўчынамі ён адправіўся на вуліцу Кірава ў райцэнтры да ракі. Там выпілі. У выніку тры дзяўчыны з’ехалі дадому таксоўкай, чацвёртая заснула і засталася з мужчынам ля ракі, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Праз гадзіну ён вырашыў, што трэба ехаць дадому і пачаў будзіць моцна спячую сяброўку. Спачатку нічога не атрымлівалася, але калі грамадзянін прыўзняў жанчыну, тая прыйшла ў сябе і падумала, што яе спрабуюць згвалтаваць. 46-гадовая жанчына стала крычаць, клікала на дапамогу. У гэты час міма праязджаў на ровары жыхар Смаргоні 1962 года нараджэння. Пачуўшы крыкі жанчыны, і ўбачыўшы побач мужчыну, веласіпедыст паспрабаваў умяшацца ў сітуацыю.
33-гадовы смаргонец стаў тлумачыць чалавеку, што ён не гвалтаўнік, а пасля дастаў з кішэні складаны ножык і нанёс ім чатыры ўдары ў вобласць жывата і грудзі апанента. Жанчына адразу ж выклікала міліцыю. А мужчына, які нанёс раненні, спалохаўся, схаваў нож і міліцыянерам стаў распавядаць, што траўміраваў чалавека зламыснік, які з’явіўся з кустоў, а пазней гэты невядомы хацеў напасці і на яго самога.
Зараз у дачыненні да раней несудзімага ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…