Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне часова прыбяруць прыпынак «Гроднааблнафтапрадукт» на Дзяржынскага - Hrodna.life - навіны Гродна

На месяц, з 27 чэрвеня па 29 ліпеня, у Гродне часова прыбяруць прыпынак грамадскага транспарту «Гроднааблнафтапрадукт» па вуліцы Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Белыя Росы.

Замест яго абсталююць часовыя прыпыначныя пункты па вуліцы Дзяржынскага і вуліцы Курчатава, піша grodnonews.by.

Рэканструкцыя праезнай часткі Дзяржынскага звязаная з будаўніцтвам мікрараёна «Грандзічы».

Першы этап складаўся ў пашырэнні да чатырох палос руху. За пяць месяцаў будаўнікі замянілі трубы вадаправода і каналізацыі, праклалі тратуары, усталявалі бардзюры і ўладкавалі прыпыначны пункт з тактыльнай тратуарнай пліткай для сляпых, нагадвае autogrodno.by.

У выніку другога этапу рэканструкцыі ўстаноўлены два святлафоры: на пешаходным пераходзе ў раёне аптэчнага склада і за запраўкай ў кірунку вул. Белыя Росы.