«Белкартаграфія» выдала каляровую рэканструкцыю гравюры Цюндта з апісаннем па-беларуску

У чэрвені РУП «Белкартаграфія» выдала каляровую рэканструкцыю гравюры Ганса Адельгаузера і Маціяса Цюндта «Vera Designatio Urbisin Littavia Grodnae».

Гравюру дапоўнілі апісаннем у выглядзе альбома-эксплікацыі («Гродна, 1568. Сапраўднае апісанне горада») на 24 старонках. Апісанне выдадзена па-беларуску і дапаможа зразумець, якія аб’екты размешчаны на гравюры.

Фармат выдадзенай гравюры 97×34 см — арыгінал больш у 1,1 разы.

Да таго прыватная студыя imago.by летась вырашыла аднавіць гравюру Адельгаузера-Цюндта да 450-гадовага юбілею яе стварэння. 15 чэрвеня яны прадставілі ў Гродне вынікі працы і падарылі асобнік Гісторыка-археалагічнаму музею.

Адзін дзень з гісторыі Гродна: адноўленую гравюру XVI стагоддзя паказалі ў Новым замку

Упершыню гравюра «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» (Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве) была выкананая Матыясам Цюнтам (Matthias Zündt) у 1568 г. па малюнку Ганса Адэльгавзера, які той зрабіў у ліпені 1567 года. Надрукавалі яе ў Нюрнбергу. Лічыцца, што гэта першы праўдзівы малюнак Гродна са знакавымі аб’ектамі ў тым выглядзе, якімі яны былі.

Гродна на мастацкім творы, яки займае месца ў пачатку сусветнага спісу гравюр з выявамі гарадоў, намаляваны дэталёва і вельмі падрабязна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024