Людзі і справы

Канадскі відэаблогер пра Беларусь: «Сюды варта вярнуцца»

Канадзец Мэт прыехаў у Беларусь на чэмпіянат свету па настольным хакеі, які праходзіў у Раўбічах. Пасля спаборніцтваў іншаземец вырашыў бліжэй пазнаць Беларусь і ў канцы чэрвеня зазірнуў у Гродна. Пра сваю паездку ён зняў відэа.

У Беларусі Мэт упершыню. Калі ён сюды збіраўся, думаў, што прыедзе ў бедную, закрытую ад знешняга свету краіну ў цэнтры Еўропы. Але чаканні не апраўдаліся.

«Думаў, што ў Беларусі дыктатура і краіна будзе падобная да Расіі. Але ўсё аказалася інакш — вонкава краіна нармальная, вялікія гарады, ёсць дарагія аўто, шмат міліцыі не відаць, ды і мяжу з усмешлівымі памежнікамі прайшоў без праблем. Адзін мінус для турыста — гэта пастаянная рэгістрацыя ў міліцыі, калі засяляцца ў гатэлі», — распавёў Мэт.

Адзнятыя ролікі Мэт выкладвае на сваім канале на YouTube. Пра Гродна ён зрабіў сюжэт з пешаходнай вуліцы Савецкай.

«Было б глупа наведаць толькі Раўбічы і так скласці ўражанне пра Беларусь, таму я вырашыў бліжэй пазнаць гэтую краіну. Паездкай задаволены, сюды варта вярнуцца», — дадаў мужчына.

Мэт пабываў яшчэ ў Мінску і Брэсце. Далей ён накіраваўся ў Літву.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024