Пенсіянер — чорны капальнік захоўваў дома снарады і траціл

У Мастоўскім раёне затрымалі чорнага капальніка. Ён падазраецца ў незаконным абароце зброі і боепрыпасаў, піша belta.by са спасылкай на МУС.

«Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 63-гадовага пенсіянера. У сябе дома ў Мастоўскім раёне мужчына захоўваў 4 артылерыйскія аскепкава-фугасныя снарады, каля 600 г трацілу і складовыя часткі агнястрэльнай зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны», — распавялі ў МУС.

Праваахоўнікі мяркуюць, што боепрыпасы мужчына знайшоў у месцах ваенных бітваў. Пенсіянера затрымлівалі з удзелам АМАПу. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.3 арт.295 КК.

У мужчыны ўжо была судзімасць па такім артыкуле. У 2010 годзе яго прысудзілі да 3 гадоў абмежавання волі за незаконнае захоўванне вінтовак, рэвальвераў і патронаў.

Зараз аператыўнікі высвятляюць паходжанне арсенала і ўсталёўваюць магчымую датычнасьць падазраванага да іншых злачынстваў. Вядома, што ён валодае такарнымі і слясарнымі навыкамі і мог мадыфікаваць паляўнічыя стрэльбы па замове браканьераў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024