6 ліпеня ў 08.50 відавочца паведаміў у 101 аб пажары на вуліцы Кабяка ў Гродне. Ратавальнікі выявілі задымленне ў кватэры на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховікі.

На момант здарэння ў кватэры быў зяць гаспадыні, унучка і дзеці, якія самастойна выйшлі на пляцоўку, выклікалі ратавальнікаў і распавялі аб НЗ суседу.

Да прыбыцця МНС сусед Аляксей Сасніцкі патушыў ложак, які гарэў, аўтамабільным вогнетушыцелем. Як паведамілі ў прэс-службе МНС, у задымленым пакоі на падлозе выратавальнікі знайшлі гаспадыню 1942 г. р. і вынеслі яе на паветра. Пацярпелую шпіталізавалі з прыкметамі атручвання чадным газам.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыні кватэры.