Зоаабаронцы запэцкалі фарбай карціну Марка Шагала. Кажуць, «ён бы ўхваліў»

У дзень нараджэння Марка Шагала, 7 ліпеня, зааабаронцы правялі акцыю супраць дзейнасці кантактных заапаркаў. Копію карціны «Шпацыр» запэцкалі адбіткамі рук і адправілі ў Парламент Беларусі, дзе зараз разглядаецца праект закона па абароне жывёлаў. Працу Шагала выбралі для акцыі, таму, што «вялікі мастак любіў жывёл і не ўхваліў бы з’яўлення кантактных заапаркаў».

Такім чынам зооактывісты нагадваюць беларусам і ўраду аб праблеме існавання ў нашай краіне негуманнага бізнэсу — кантактных заапаркаў. На думку актывістаў, карціна, як культурная каштоўнасць, сімвалізуе каштоўнасць жыцця ўсяго жывога. Адбіткамі рук на палатне яны паказалі, у што ператвараецца каштоўнасць, калі да яе бескантрольна дакранаюцца людзі.

На адваротным баку рэпрадукцыі ўдзельнікі акцыі змясцілі свой зварот да ўрада і адправілі ў Парламент Рэспублікі Беларусь.

«Тое, што было зроблена з копіяй шэдэўра Шагала — адбываецца кожны дзень у сценах кантактных заапаркаў па ўсёй краіне, — кажа старшыня ГООЗЖ „Адданыя сэрца“ Алена Шыманіца — Але чаму ў людзей выклікае такі гнеў, калі нявечаць шэдэўр жывапісу, у той час як сотні нявінных жывых істот пакутуюць кожны дзень?»

«Жывёл, аддадзеных на разарванне натоўпу, ціснуць нагамі, шматкроць кідаюць, адбіваючы ўнутраныя органы, душаць, ламаюць крылы, перакідваюць у суседнія вальеры. Малюсенькія клеткі, у якіх знаходзяцца звяры, размяшчаюцца звычайна ў гандлёвых цэнтрах. Адсутнасць шпацыру, бетонная / лінолеумная падлога, духата, яркае штучнае святло, страшны шум ад патоку наведвальнікаў напрацягу 11 гадзін працы ўстановы прымушае жывёл знаходзіцца ў пастаянным стрэсе. Выключэнняў не робіцца ні для кого: мацаць на працягу ўсяго дня можна і жывёл, якія вядуць начны лад жыцця і тых, што хаваюцца ў дзённы час. Асабліва кепскі лёс дзетак — нованароджаных куранят, качанят і гусянят, якіх рэгулярна падвозяць для зацісквання дзецям у якасці аднаразовых аб’ектаў».

Сярэдняя працягласць жыцця гадаванцаў кантактных заапаркаў істотна ніжэй іх братоў ў звычайных заапарках або нават на волі. Віной таму людзі. Гэта звязана не толькі з відавочна высокай рызыкай атрымання траўмаў падчас «прыёму наведвальнікаў». Лекар ветэрынарнай медыцыны, дацэнт кафедры акушэрства і тэрапіі УА «ГГАУ» Дзмітрый Воранаў лічыць, што не меншую шкоду здароўю жывёл наносіць стрэс, неправільнае ацяпленне, парушэнне рэжыму.

«У кантактных заапарках жывёлы адчуваюць пастаянны стрэс ад бясконцага кантакту з наведвальнікамі. Няма рэжыму супакою і кармлення. Маніпуляцыі правакуюць пачуццё страху ў гадаванцаў. Вельмі высокая рызыка траўмаў і гібелі! Калі вялікая колькасць людзей нават акуратна кантактуе з жывёлай, гэта ўсё роўна правакуе неўрозы і стрэс-рэакцыі ў гадаванца. Акрамя гэтага, у памяшканні кантактнага заапарка змяняецца бактэрыяльны фон, што можа прыводзіць да павелічэння захворванняў.»

Забароны на дзейнасць кантактных заапаркаў прыняты ўжо ў большасці краін Заходняй Еўропы. У снежні 2018 года гэтыя «забаўка» стала незаконнай і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. У нашай краіне да гэтага часу няма законаў, што рэгулююць такога роду бізнэс.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ўжо спрабавала ўмяшацца, але па невядомых прычынах зрабіць нічога не ўдалося.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024