Пасажырскі аўтобус згарэў у Гродне на вуліцы Заходняй (раён прыватнага сектара і прамзоны паміж вул. Пучкова і завулкам Перамогі). Інфармацыя пра пажар паступіла 8 ліпеня ў 18.16, паведамілі ў МНС.

У выніку пажару аўтобус знішчаны. Прычына пажару высвятляецца.