Для Аўгустоўскага канала закупяць новае судна. Цеплаход павінны спусціць на ваду праз паўтары гады. Пра гэта распавяла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева, піша rgazeta.by.

Від судна пакуль невядомы. Адзін з магчымых выканаўцаў заказу — польская фірма. Нагадаем, што цяперашні цеплаход «Нёман», які курсіруе па Аўгустоўскім канале, разлічаны на 50 пасажыраў. Да гэтага сезону рухавік судна прайшоў капітальны рамонт. Адпачываючым раяць браніраваць месцы загадзя (тэлефон для запісу +375 (33) 370−44−22). Цана за шпацыр на чалавека — 8 рублёў. Гадзінны фрахт за ўсё судна абыйдзецца ў 350 рублёў.

Сёння флатылію Аўгустоўскага канала складаюць маторная лодка (паўгадзінная арэнда на трох чалавек — 15 рублёў), 24 катамарана (гадзіна праката каштуе 8 рублёў) і 5 лодак (гадзіна катання абыдзецца ў 8 рублёў). Асноўны пункт пракату размяшчаецца на шлюзе Дамброўка, адсюль адыходзіць і цеплаход «Нёман». Дзве яхты і маторная лодка, якія належаць прыватным фірмам, адпраўляюцца са шлюзаў Дамброўка і Чарток.