Навіны

Веламарафон «Суседзі-2019» стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна

На шлюзе «Дамброўка» 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон «Суседзі». У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі - на адну больш, чым у мінулыя гады.

На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы — іх сярод удзельнікаў амаль 90%.

У праграме «Суседзей» ёсць месца і для кароткіх дыстанцый — усяго 7 км, і для спецыяльных дзіцячых заездаў на 100 метраў. У гэтым годзе зарэгістравалася сотня дзяцей. Самаму малодшаму ўдзельніку — 5 гадоў.

У «Суседзях» удзельнічаюць веласіпедысты розных узростаў: самаму сталаму — 72 гады. Самы папулярны ўзрост — 30−40 гадоў.

Некаторыя ўдзельнікі прыехалі загадзя і начавалі ў намётах

Дзеці ва ўзросце да 14 гадоў удзельнічаюць у марафоне толькі ў суправаджэнні дарослых
Гродзенка ўдзельнічае ў марафоне ў якасці суправаджэння. Прыняць удзел у заездзе прапанаваў яе васьмігадовы сын. Разам з імі едзе і шасцігадовая дачка — адна з самых маладых удзельніц.

«Суседзі» — самае лепшае, дзе я быў". Максім Зуеў з Масквы з сям’ёй пяты раз паўдзельнічае ў марафоне


Пятнаццацігадовы Мацвей з Гродна на «веладжыпе» ў марафоне ўдзельнічае ўпершыню. Для сябе ён абраў дыстанцыю ў 23 кіламетры. Гэта новая дыстанцыя — «Фіт-марафон», які ўвялі толькі ў гэтым годзе. Ён спецыяльна з’явіўся для тых, каму 70 і 40 кіламетраў было занадта шмат, а міні-марафон на 7 км — занадта мала.


Драўляны ровар другі раз выйшаў на старт веламарафона «Суседзі»

Падзяліцца
Меткі: велафота

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024