Летась Андрэй Габінскі ўпершыню выехаў на трасу гродзенскага веламарафона на драўляным ровары. Сёлета ясеневы ровар паўтарыў 7-кіламетровы заезд і прыйшоў далёка не апошнім. За мінулы год ровар не раз станавіўся цікавосткай гарадскіх імпрэзаў, ад Фестываля нацыянальных культур да Дня перамогі.

Пакуль у Гродне адзіны

Па словах Андрэя Габінскага, такога ровара ў Гродне і вобласці больш няма. Таму на святочных мерапрыемствах у горадзе ён нязменна выклікае ажыятаж. «Дзеці ім цікавяцца больш, чым баявой тэхнікай,» — сцвярджае Андрэй.

[irp posts="28 070″ name="Драўляны ровар скарыў міні-марафон і сэрцы гледачоў на «Суседзях-2017""]

Прыгоды на мяжы

З прыгодаў драўлянага ровара за мінулы год ён узгадаў, як ездзіў на ім ў Друскені і перасякаў мяжу.

Драўляны ровар другі раз выйшаў на старт веламарафона “Суседзі”

«Бачылі на мяжы і Бэнтлі, і Ферары, але такога цуда яшчэ не было. Не прапусцім, пакуль не дасце разок пракаціцца», - так, па словах Андрэя, жартавалі памежнікі і мытнікі, пабачыўшы незвычайны транспартны сродак.

Пракаціцца можа кожны

Убачыць ровар з масіва ясеня можна не толькі падчас святаў. Увесь час ён знаходзіцца ў «Студыі дзвярэй», дзе Андрэй Габінскі гандлюе дзвярамі з масіва. «Кожны наведвальнік крамы можа пракаціцца на ім па вуліцы», — кажа Андрэй. Што да штодзеннага ўжывання ровара, то ўся яго сям’я карыстаецца двухколавым транспартам пастаянна. Праўда, гэта звычайныя сталёвыя ровары.

Драўляны ровар другі раз выйшаў на старт веламарафона “Суседзі”