У Гродне запускаюць сістэму камер, каб адсочваць аўтамабілі, якія праязджаюць на чырвоны сігнал святлафора.

Незвычайныя камеры на слупах з’явіліся ў Гродне на скрыжаванні вуліц Кабяка і Індурскай шашы. Камеры рознага кшшталту стаяць парамі ў трох месцах. Адны камеры абсталяваныя інфрачырвонай падсветкай, а іншыя — звычайнай, паведамляе autogrodno.by.

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

З іншага кірунку — такая ж сітуацыя (кірунак з боку рынка Паўднёвы):

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

У ДАІ паведамілі, што на гэтым скрыжаванні запускаецца пілотны праект з устаноўкай камер, якія будзе фіксаваць транспарт, што праязджае на забараняльны сігнал святлафора. Некаторы час сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме. Таксама камеры будуць бесперапынна запісваць усё, што адбываецца перад імі.

— Гэтае скрыжаванне абрана не выпадкова для эксперыментальнай сістэмы: тут высокая інтэнсіўнасць руху і адбываліся аварыі з цяжкімі наступствамі, — адзначыў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ Гродна Андрэй Цыдзік.

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

І яшчэ адна «пара» камер з боку крамы «Нарач» (былы «Вішнявец»):

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Акрамя таго на Індурскай шашы арганізоўваюць «зялёную хвалю» і ўсталёўваюць электронныя шыльды, якія будуць падказваць кіроўцу аптымальную хуткасць руху.

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Такія таблічкі ўсталявалі ў абодвух кірунках.

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Камера ловит нарушителей проезда на красный сигнал светофора в Гродно

Падобная сістэма камер ужо тэставалася ў адным з абласных гарадоў Беларусі. Але «лісты шчасця» парушальнікам не прыходзілі, бо заканадаўча яшчэ не вызначаныя памеры штрафаў для атрымальнікаў падобных «лістоў». Верагодна, ад паспяховасці эксперыменту ў Гродне залежыць, наколькі хутка новая норма з’явіцца ў КоАП.