Хлопец скраў МАЗ і пакатаўся на ім па школьным двары

У Іўеўскім раёне 20-гадовы хлопец паездзіў на чужым грузавіку па школьным двары. Каля 9 гадзін вечара ён знаходзіўся на тэрыторыі былой школы ў вёсцы Морына, там жа мясцовы прадпрымальнік ставіць сваю тэхніку, у тым ліку і грузавы МАЗ. Хлопцу захацелася пракаціцца на грузавіку, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

У замку запальвання застаўся ключ, а дзверы былі адчыненыя. Зламыснік завёў рухавік і стаў намотваць кругі па былым школьным стадыёне на МАЗе. Удосталь накатаўшыся, малады чалавек кінуў грузавік у тэхнічна спраўным стане.

На наступны дзень ўладальнік аўтамабіля ўбачыў, што яго тэхніка за ноч пераехала ў іншае месца. Каб разабрацца ў сітуацыі, ён звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі ўстанавілі ўсю карціну таго, што адбылося, цяпер у дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па артыкуле «Угон».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024