Купанне забаронена ў трох зонах адпачынку ў Гродне, паколькі пробы вады не адпавядалі патрабаванням санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
З 25 па 31 ліпеня адабраны і даследаваны 83 пробы вады, з іх 13 не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках, яшчэ 8 — па санітарна-хімічных паказчыках.
Па выніках лабараторных даследаванняў прыпынена купанне ў зонах адпачынку ў раёне Цэнтральнага пляжу і ў лесапарку Пышкі на Нёмане ў Гродне. Акрамя таго, у абласным цэнтры забаронена купацца ў Юбілейным возеры.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…