У Слоніме адліваюць помнік Льву Сапегу і рыхтуюць набярэжную — да Дня пісьменства

У Слоніме да Дня беларускага пісьменства добраўпарадкуюць набярэжную канала Агінскага і адкрыюць пасля рамонту і рэканструкцыі некалькі знакавых аб’ектаў, распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

Асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства разгорнуцца на больш чым дзесяці пляцоўках горада, піша belta.by. Добраўпарадкоўваюць набярэжная канала Агінскага — папулярнае месца адпачынку. Будзе здадзена пасля рэканструкцыі гасцініца «Шчара», «бо горад прывабны для турыстаў, а значыць, павінен быць гасцінным ва ўсіх адносінах», заўважыў Аляксандр Вярсоцкі.

На цэнтральнай плошчы Слоніма адкрыюць помнік Льву Сапегу. Некалі выдавец Статута Вялікага Княства Літоўскага быў старастай старажытнага горада, пры Льву Сапегу Слонім актыўна развіваўся. На гэтым тыдні, як чакаюць, статуя будзе адлітая, пасля чаго зоймуцца яе устаноўкай.

«Актыўна ўключыліся ў добраўпарадкаванне прадпрыемствы раёна і, што прыемна, жыхары Слоніма, якія наводзяць парадак у сваіх дварах і падворках», — адзначыў Аляксандр Вярсоцкі. Ён удакладніў, што на падрыхтоўку Слоніма да правядзення свята з усіх крыніц накіравана каля Br10 млн.


У Слоніме дадалі надпіс па-беларуску на рускамоўнае графіці да Дня пісьменства


Да Дня беларускага пісьменства рыхтуюць друкаваную прадукцыю: набор паштовак з старымі відамі Слоніма, зборнік твораў пісьменнікаў і паэтаў слонімскай зямлі, а таксама тэматычныя альбомы, выданні, прысвечаныя прыгажосці, гісторыі і турызму ў Гродзенскай вобласці.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.


З Днём пісьменства ў Слоніме ўсё не дзякуй богу: выяву талісмана ўзялі проста з інтэрнэта


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024