На выходных 10−11 жніўня гродзенцам тэлефанавалі з розных нумароў невядомыя. Чалавек на іншым канцы провада прадстаўляўся супрацоўнікам банка і казаў, што з пластыкавай карткай могуць быць праблемы, а для таго, каб іх вырашыць, неабходна падаць яе рэквізіты.
Як паведамляе УУС, некаторыя паведамлялі патрэбную інфармацыю, а праз некаторы час з іх рахункаў знікалі грошы. На 13 жніўня ў Кастрычніцкі РАУС Гродна з падобнымі заявамі звярнуліся 8 пацярпелых. У аднаго з іх выкралі 800 беларускіх рублёў.
Той, хто тэлефанаваў, выкарыстоўваў камп’ютарную праграму, якая змяняе нумар тэлефона.
«Дачыненне рэальных уладальнікаў нумароў не пацвярджаецца. Зараз мы праводзім комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваны на выяўленне асобы, якая ўчыніла гэта дзеянне. Хацелася б нагадаць грамадзянам, што нельга перадаваць рэквізіты сваёй банкаўскай карткі. Супрацоўнікі фінансавай установы не будуць запытваць падобную інфармацыю з дапамогай званкоў" — сказаў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Гродна падпалкоўнік міліцыі Вячаслаў Дземідовіч.
Калі вы сталі ахвярай падобнага роду тэлефаванняў, варта звярнуцца ў міліцыю.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…