За «Нёман» будзе выступаць мексіканскі нападнік. Першы ў чэмпіянатах Беларусі

Гродзенскі «Нёман» 14-га жніўня аб’явіў аб чарговым падпісанні гульца. Пачаткоўцам гродзенскай каманды стаў 30-гадовы мексіканскі нападнік Альберто Марын. Кантракт з футбалістам разлічаны да канца года.

Марын стаў першым мексіканскім гульцом у гісторыі беларускіх чэмпіянатаў.

У сябе на радзіме гулец выступаў у трэцім дывізіёне. У 2016 годзе ён перайшоў у каманду другога дывізіёна Фінляндыі «Яра» з Якобстада, дзе ў 25 матчах забіў 11 мячоў. Пасля гэтага мексіканец адправіўся ў Бельцы, дзе правёў пол года ў «Зары», якая выступала ў мацнейшым дывізіёне Малдовы. У сямі матчах вясновай часткі чэмпіянату нападнік забіў усяго адзін мяч і дайшоў з клубам да фіналу Кубка Малдовы.

У ліпені 2017 года Марын вярнуўся ў Фінляндыю і заключыў гадавы кантракт з «Оўлу» з аднайменнага горада. У 2017 годзе ў 15 матчах чэмпіянату забіў 8 мячоў, а у 2018 годзе ў 24 матчах вызначыўся 17 разоў і зрабіў 5 выніковых перадач, стаўшы лепшым бамбардзірам лігі. Па выніках года быў названы лепшым гульцом каманды, а таксама прызнаны лепшым нападнікам лігі сезона 2018 года і перападпісаў кантракт з клубам на сезон 2019 года. У першай частцы чэмпіянату Марын ў дзевяці матчах забіў 2 мячы.

За тры гады, праведзеных у Фінляндыі, футбаліст згуляў 89 афіцыйных матчаў, у якіх забіў 46 мячоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024