Гродна на другім месцы ў рэйтынгу найлепшых для жыцця гарадоў Беларусі

«Цэнтр новых ідэй» склаў рэйтынг беларускіх гарадоў паводле трох асноўных паказнікаў: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі і якасць жыцця. Першыя тры месцы атрымалі Мінск, Гродна і Брэст. У Гродна найлепшыя паказнікі ў краіне па дэмаграфіі і найбольшая колькасць лекараў.

Даволі чакана, што Мінск заняў першае месца, але больш увагі павінна быць прысвечана Гродну, якое аказалася нечакана блізка да сталіцы, піша ideaby.org. Дэмаграфічна Гродна — найлепшы горад у Беларусі. Яго насельніцтва наймаладзейшае і нараджае найбольш дзяцей, тут нізкая злачыннасць, гэта другі студэнцкі горад у Беларусі з найбольш колькасцю дактароў адпаведна колькасці жыхароў. У меншай ступені гэта ўсё можна сказаць пра Брэст. Аднак стан эканомікі Мінска ў параўнанні з усімі іншымі гарадамі настолькі добры, што кампенсуе ўсе страты, Гродна па гэтай пазіцыі сыходзіць уніз.

У агульным рэйтынгу беларускія гарады размеркаваліся так: Мінск, Гродна, Брэст, Салігорск, Гомель, Віцебск, Наваполацк і Магілёў. Замыкаюць дзясятку Мазыр, Пінск і Ліда. Для даследавання выкарыстоўваліся дадзеныя Белстату.

У рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 100 тысяч чалавек, — у іх жыве больш за палову беларускага насельніцтва і яны з’яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі акторамі. Пры тым фактар экалогіі не быў паказаны, бо афіцыйныя дадзеныя надта расплывістыя, але паўплываў на вынікі для Мазыра і Наваполацка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024