У рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся гродзенец Мікіта, які стаў сведкам таго, як на Савецкай плошчы ўзніклі праблемы з міліцыяй у найстарэйшага вулічнага музыканта горада — свістуна Станіслава. Мужчына кажа, што такога раней не было.

Як стала вядома Hrodna.life, на свістуна 17 жніўня паступіў выклік. Прычына невядомая.

«Бяскрыўдны свістун шмат год грае ў цэнтры горада. Найстарэйшы вулічны музыкант гэта ўжо славутасць нашага горада, — распавядае Мікіта. — Ніколі не бачыў, каб ён кагосьці крыўдзіў або абражаў. Проста бяскрыўдны дзед, які грае на лістах дрэў. Сёння да яго міліцыя падышла. Спачатку два супрацоўнікі, потым яшчэ два. Прымусілі яго сысці з плошчы. Свістун граў на плошчы яшчэ тады, калі гэтыя міліцыянты нават у садок не хадзілі. Некаторы час дзед лаяўся з імі. У канцы сказаў: „У любой іншай краіне мной ганарыліся б“. У выніку адвярнуўся і пайшоў».

Станіславу 79 гадоў. У горадзе яго называюць «свістун». Ён грае музыку на лісці. У 2017 годзе ён распавядаў нам, што з міліцыяй ніколі не меў праблем. Казаў, што яны яго разумеюць і ведаюць, што ён не жабрак, а гарадскі музыкант.

«У любой іншай краіне мной ганарыліся б». На свістуна ў цэнтры Гродна выклікалі міліцыю

Гродненский свистун: «Сколько буду на ногах стоять, столько буду играть»


Станіслаў пачаў граць на вуліцах Гродна ў пачатку 1990-х гадоў.

«Граю, таму што вельмі люблю музыку, без яе я ўжо не ўяўляю сваё жыццё. З дапамогай яе я духоўна адчуваю гармонію горада і прыроды. Усё роўна, колькі я зарабляю на сваім хобі, галоўнае, што я ствараю і дару людзям музыку», — казаў свістун.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]