Навучыцца ратаваць. У Налібоцкай пушчы пройдзе рэаліці-квэст з Мікалаем Драздовым

У Налібоцкай пушчы 31 жніўня пройдзе пошукавы рэаліці-квэст. У мерапрыемстве возьме ўдзел тэлевядоўца і знаўца выжывання ў дзікай прыродзе Мікалай Драздоў. Мэта квэста, які правядзе мабільны аператар МТС супольна з ПРА «Ангел», — даць магчымасць усім неабыякавым паспрабаваць сябе ў ролі валанцёра.

Квэст будзе максімальна набліжаны да пошукавай аперацыі. Камандам трэба будзе пабудаваць верны маршрут і адшукаць лагер, дзе іх будзе чакаць Мікалай Драздоў. Каб паспяхова справіцца з задачай квэста, удзельнікам трэба адшукаць арыенціры ў лесе па компасе, аказаць першую дапамогу і зрабіць прылады для выратавання з падручных сродкаў. Суправаджаць каманды будуць дасведчаныя інструктары.

У лагеры тэлевядоўца правядзе майстар-клас па правілах паводзін у дзікай прыродзе і раскажа пра свае прыгоды на незаселенай выспе ў праекце «Апошні герой».

Прыняць удзел у квэсце можа кожны ахвотны, старэйшы за 18 гадоў. Для гэтага трэба да 27 жніўня прайсці рэгістрацыю і зрабіць репост апошняга запісу з пабліка ПРА «Ангел» (на выбар — Facebook, ВК, Instagram, ОК) з хештегом # ЯидуискатьсМТС. Пасля гэтага валанцёры атрада выберуць удзельнікаў, імёны якіх будуць абвешчаныя 29 жніўня.

«Мы хочам паказаць, што дапамагаць іншым вельмі важна і не так складана, як часам здаецца. Менавіта таму сцэнар квэста максімальна набліжаны да ўмоў пошукава-выратавальнай аперацыі. Спадзяемся, што добраахвотнікі, якія пройдуць квэст, змогуць прымяніць свае навыкі ў будучыні і, магчыма, выратаваць камусьці жыццё. Акрамя таго, яны будуць ведаць, як паводзіць сябе ў лесе і ў іншай неспадзяванай сітуацыі», — растлумачылі ў кампаніі МТС.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024