Горад

У Гродне пройдзе кававы фестываль: 15 кавярняў прапануюць каву і дэсерт за 5,5 руб

З 11 па 29 верасня ў Беларусі пройдзе кававы фестываль PRO COFFEE. У ім будуць удзельнічаць 90 устаноў у шасці гарадах. У Гродне 15 устаноў-удзельнікаў прадставяць свае аўтарскія сэты. ⠀

Любы сэт — кава і дэсерт — будзе каштаваць 5,5 руб. Сэты ўдзельнікі распрацоўваюць спецыяльна для фестывалю.

У рэстабары «Гранат» распавялі, што ўдзельнічалі і ў гастрафестывалі, а цяпер заявіліся на кававы фестываль не толькі для рэкламы: «Гэта цікава, спартыўна, можна паглядзець, у якой установе найлепшы сэт. Наш вельмі смачны, калі ён спадабаецца гасцям, уключым у меню». Там рэкамендуюць браніраваць месцы загадзя, за дзень-два: колькасць сэтаў тут не абмежавана, але вось сталоў на ўсіх жадаючых можа не хапіць.

На фестывалі будзе дзейнічаць гульнявая механіка: у кожнай установы будзе свой шмап для індывідуальнай адзнакі пра наведванне. Картку для збору пячатак можна атрымаць у любой установе-ўдзельніку. У фестываля 17 партнёраў, з іх 13 дораць падарункі наведвальнікам устаноў, якія пройдуць 1, 4, 7 і 15 устаноў.

Наведаўшы першую ўстанову, удзельнікі атрымліваюць сертыфікат ад кампаніі «Царскае золата» на 30 рублёў, зніжку на тэхніку Delonghi, зніжку ў крамах Conte. Тыя ўдзельнікі, якія наведаюць чатыры ўстановы, атрымаюць шкарпэткі ад Conte, тыя, хто наведае 7 устаноў, паўдзельнічаюць у адным розыгрышы: аўтарскія пано ад кампаніі Gloris, набор сіропаў DaVinci, набор гарбаты Basilur, наборы падарункаў ад кампаніі «Прастаквашына», электрычныя помпы для вады ад кампаніі «Протера», кава ад Barista Art. Тыя, хто наведае 15 устаноў, атрымаюць карткі Gold ад Тэхнабанка з бясплатным абслугоўваннем на год і могуць удзельнічаць як у адным, так і ў другім розыгрышы: кавамашын Delonghi і Lavazza blue, сертыфікатаў ад кампаніі «Царскае золата» на 100 рублёў, гадавы запас гарбаты DALAI і гадавы запас кавы Barista Art, набор сыроў Bonfesto. Такіх набораў на адзін і другі розыгрыш — 6 камплектаў, на кожны горад. І галоўны прыз, які абяцае арганізатар, кампанія «Кава Сэрвіс», — паездка ў Італію.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024