Увечары 25 жніўня, калі рамеснікі на Савецкай вуліцы ўжо скончылі сваю працу, там з’явіўся малады мастак Максім. Ён прыйшоў ўсяго толькі з адной карцінай «Юда», якую хацеў прадаць за 150 еўра. За выручаныя грошы ён планаваў купіць сабе новыя палотны і фарбы.

Максіму нядаўна споўнілася 18 гадоў. Гэта яго першы выхад на пешаходную вуліцу. У будучыні гродзенец хоча стаць прафесійным мастаком.

«Я хацеў паглядзець на рэакцыю гараджан. Людзі цікавіліся карцінай, а калі б хто-небудзь купіў, то за атрыманыя сродкі я б набыў сабе новыя палотны і фарбы. Цана спантанная. Чаму Іуда? Мне проста захацелася яго намаляваць. З усіх апосталаў ён бліжэй за ўсё да чалавека. У нас тыя ж заганы, як і ў яго. Любы чалавек, будучы на ​​месцы яго, не ведаў бы як сябе паводзіць. Сёння кожны па-свойму прадае свайго Хрыста».

Карціну мастак так і не прадаў.

На Савецкай гродзенец прадаваў "Іуду" за 150 еўра
На Савецкай гродзенец прадаваў "Іуду" за 150 еўра

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]