Горад

Хочаш каб у Гродне з’явіліся газоны-кветнікі? Падтрымай петыцыю!

Змяніць падыход да газонаў у Гродне прапануюць аўтары петыцыі, што з’явілася ў сеціве 9 верасня. Замест звычайных газонаў з кароткай травой прапануюць рабіць дэкаратыўныя газоны-кветнікі з сумессю рознатраўя і палявых кветак. Такія газоны маюць назву «маўрытанскіх» ці дэкаратыўных і апошнім часам набываюць папулярнасць у многіх еўрапейскіх гарадах. Падпісаць петыцыю можна да 22 верасня. Пасля гэтай даты дакумент будзе скіраваны ў Гродзенскі гарвыканкам для разгляду.

Дэкаратыўныя газоны маюць шэраг перавагаў перад звычайнымі. Іх засяваюць сумессю злакавых раслінаў і палявых кветак. Яны не патрабавальныя да глебаў, не патрабуюць частых пакосаў, самааднаўляюцца ў новым сезоне, спрыяюць захаванню біялагічнай разнастайнасці насякомых і раслінаў і робяць гарадскую прастору больш прывабнай.

Фота зроблена ў Беластоку, лета 2019
Падбор шматгадовых і аднагадовых кветак і траваў можа быць самым розным: валошкі, рамонкі, макі, лён, календула, канюшына, лубін ды іншыя. Гэта дазваляе стварыць лужок, які будзе квітнець ад вясны да позняй восені. Такі газон не трэба часта касіць, што таксама павысіць камфортнасць гарадскога асяроддзя праз зніжэнне шуму пры пакосах.

Важна, што зеляніна на газонах зніжае тэмпературу глебы, бо расліны адлюстроўваюць да 90% сонечнага выпраменьвання. Па здымках, зробленых цеплавізарам відаць, што на коратка стрыжаных газонах, як і на асфальтавых пакрыццях, тэмпература паверхні ў летнія дні дасягае амаль 50 градусаў.

Фота зроблена ў Гродне, лета 2019


Пекла па-гродзенску. Як дрэвы маглі б уратаваць нас ад спёкі, але іх не хапае


Апроч эфекта ахалоджвання, расліны, як і дрэвы, дапамагаюць ачышчаць паветра ў горадзе. Яны затрымліваюць некаторыя забруджвальныя рэчывы, а таксама паглынаюць вуглякіслы газ і прадукуюць кісларод. Гэта стварае больш камфортныя ўмовы для гараджан у летнюю спёку.

З экалагічнага дакладу да генеральнага плана Гродна вынікае, што ў горадзе не хапае зялёных зонаў. Іх нарматыўная колькасць мае складаць 15 квадратных метраў на кожнага жыхара. Зараз маем толькі 3,6 квадратных метры. Зялёныя зоны ў выглядзе дэкаратыўных газонаў з рознатраўем маглі б часткова кампенсаваць недахоп дрэваў у горадзе.

Кветкавы лужок у цэнтры Варшавы Фота з інстаграм aga.muzinska
Арганізацыю дэкаратыўных газонаў прапануем пачаць з новых мікрараёнаў Гродна, дзе крытычна не хапае дрэваў і раслінаў. У Альшанцы, Калбасіно, на Дзевятоўцы шмат вялікіх пустак. Яны маглі б стаць эксперыментальнымі пляцоўкамі для высадкі дэкаратыўных газонаў з рознатраўем і палявымі кветкамі. Пазней досвед іх прымянення можа быць пашыраны таксама на цэнтральную частку горада.

Выносячы пытанне на абмеркаванне ўвосень, мяркуем, што пры станоўчым разглядзе, затраты на новыя газоны могуць быць прадугледжаны ў бюджэце горада на 2020 год.

Падпісаць петыцыю можна да 22 верасня. Пасля гэтай даты дакумент будзе скіраваны ў Гродзенскі гарвыканкам для разгляду.

Таксама цікавы для вывучэння вопыт Варшавы. Вясной 2019 года ў польскай сталіцы былі ўсталяваныя аўтаматы, у якіх кожны ахвотны мог бясплатна атрымаць пакецік насення лугавых кветак і траваў. «Проста пасейце іх у садзе, у кветачніцы на балконе, або на затаптаным ўчастку траўніка. Пасля палівайце і чакайце вынік. Створым разам квітнеючыя гарадскія лужкі», — пісала пра ініцыятыву гарадскіх уладаў медыя elle.pl.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024