Горад

Шматпавярховікі ў Гродне хочуць упрыгожыць выцінанкай

Канцэпцыю роспісаў гродзенскіх шматпавярховікаў прапанаваў гораду мастак Уладзімір Качан. Фотакалажы з’явіліся на старонцы аўтара 9 верасня. Зараз магчымасць іх рэалізацыі разглядае адміністрацыя горада. Паводле Качана, роспісы на тарцавых сценах будынкаў маглі б зрабіць гарадскія раёны больш зразумелымі па навігацыі для жыхароў і больш прывабнымі і адметнымі для турыстаў.

Прабіваліся не адзін год

Пытанне аб «сумных» тарцах шматпавярховікаў абмяркоўвалі на адной з сустрэч мастакоў са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. «Мэр паскардзіўся, маўляў, трэба нешта рабіць з пустамі сценамі, трэба ўпрыгожыць горад. То мы ўзгадалі, што прабіваліся да ўладаў з падобнымі прапановамі не адзін год. І вось нарэшце ізноў паднялі гэту тэму», — распавядае Уладзімір Качан.

Па словах мастака, справу даручылі гарадской ЖКГ. Камунальнікі выбралі будынкі, якія выходзяць тарцамі на магістральныя вуліцы горада, і прапанавалі падрыхтаваць эскізы роспісаў. Хаця даўнейшых напрацовак было шмат, Уладзімір Качан вырашыў падыйсці да пытання з іншага боку. З акцэнтам на беларускай стылістыцы і гарадскіх адметнасцях, каб зрабіць горад своеасаблівым.

Выцінаны Губерт

На адным з тарцоў ён прапанаваў адлюстраваць легенду пра святога Губерта, на доме па вуліцы Кляновай — зрабіць выяву дрэва, а для Пралетарскай — сімвалы працы і ўрадлівасці. Усе малюнкі маюць стылістыку беларускіх выцінанак. «Мяркую, што гэта зробіць горад адметным і запамінальным. Праз такія роспісы можна выбудоўваць імідж горада, зразумелы для жыхароў і прывабны для турыстаў», — кажа мастак.

Яго меркаваннем, роспісы шматпавярховікаў можна нават спалучаць з планавымі рамонтамі. «Сёння тэхналогія дазваляе зэканоміць і аб’яднаць аднаўленне, уцяпленне і эстэтызацыю будынкаў. Ёсць распрацаваныя рэкамендацыі фірмаў, што выпускаюць матэрыялы і фарбы для рамонтаў».


Сланечнік, валошка і мак: У Гродне «расцвітаюць» шматпавярховікі


Кожнаму раёну сваё

У марах і планах мастака прапанаваць гораду канцэпцыі роспісаў для цэлых раёнаў. Напрыклад — адзін раён аздобіць партрэтамі дзеячоў культуры, што жылі і працавалі ў Гродне, іншы — пісьменнікаў.

«Было б цікава, каб нехта казаў, што жыву ў доме Быкава ці Карпюка. У еўрапейскім мастацтве такое зараз з’яўляецца. Было б добра, каб гарадскія ўлады пайшлі насустрач».

Прыклады дзясяткаў яскравых муралаў на сценах дамоў можна пабачыць у суседнім Беластоку. Яны сталі там знакамітасцю і турыстычнай атракцыяй. Ёсць там і мурал у стылі выцінанкі - на вуліцы Звежынецкай, насупраць інтэрнатаў Палітэхнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024