Гродзенцаў запрашаюць выставіць свае ўнікальныя аўтамабілі на «891-годдзе Гродна» — 14 верасня, проста ў сэрцы горада на плошчы Тызенгаўза, піша autogrodno.by.

Выстава рэдкіх аўтамабіляў гродзенцаў працягнецца некалькі гадзін, а да ўдзелу дапускаюцца рэдкія машыны і аўтамабілі з цюнінгу. Галоўнае — унікальнасць і выдатны стан.

Дасылайце фота сваіх машын на пошту «АвтоГродно» ([email protected]), або ў асабістыя паведамленні суполак «АвтоГродно» ў Вконтакте або Instagram. Усім адказ прыйдзе ў пятніцу вечарам.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Выставіць аўтамабілі будзе магчымасць да 10:00, а пакідаць пляцоўку можна будзе пасля 15:00. Увесь час знаходзіцца каля аўтамабіля не абавязкова.