У Беларусі плануюць забараніць рэкламу на прычэпах

У Беларусі плануюць забараніць выкарыстанне транспарту, у тым ліку прычэпаў, якія стаяць асобна, для размяшчэння рэкламы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.

Такім чынам у Беларусі вырашылі змагацца з практыкай, якая атрымала ў апошнія гады асаблівае распаўсюджванне: стацыянарнае размяшчэнне прычэпаў і іншага легкавога транспарту выключна для мэтаў рэкламы, піша belta.by. Рэкламадаўцы, якія размяшчаюць інфармацыю такім чынам, не ўносяць плату ў мясцовы бюджэт за размяшчэнне і распаўсюджванне вонкавай рэкламы, атрымліваючы тым самым перавагі перад добрасумленнымі рэкламараспаўсюджвальніка, лічыць Алег Леўшуноў.

«Уладальнікі, як правіла, ставяць такія машыны і прычэпы каля краю праезнай часткі або па версе бардзюра. У рэшце рэшт парушаюцца ПДР, бо транспарт не выкарыстоўваецца паводле прадугледжанага заканадаўствам прызначэння, гэта значыць для перавозкі пасажыраў, грузаў або ўстаноўленага на iм абсталявання», — дадаў парламентарый.

Неабходныя папраўкі плануецца ўнесці ў законы па пытаннях рэкламы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024