Беларусы змогуць адмовіцца ад дастаўкі рэкламы ў паштовыя скрыні

Беларусы змогуць адмовіцца ад дастаўкі рэкламы ў іх паштовыя скрыні. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы па пытаннях рэкламы, піша БЕЛТА.

Рэклама ў паштовых скрынях многіх раздражняе. З-за яе пагаршаецца санітарны стан пад’ездаў, прыдамавых тэрыторый, узнікаюць цяжкасці з дастаўкай астатняй карэспандэнцыі. У сувязі з гэтым прапануецца абавязаць рэкламадаўцаў, распаўсюджвальнікаў неадкладна спыняць дастаўку рэкламы ў паштовую скрыню па першым патрабаванні яго ўласніка або іншага законнага ўладальніка.

Папраўка дае права спажыўцам адмовіцца ад дастаўкі рэкламы любым зручным спосабам. Гэта можна зрабіць, адправіўшы рэкламадаўцу, распаўсюдніку афіцыйны ліст. Можна паведаміць іх па электроннай пошце, па тэлефоне ці размясціць на паштовую скрыню налепку, якая інфармуе пра нежаданне атрымліваць улёткі. «Спосабы давядзення адмовы да ведама рэкламадаўцаў, рэкламараспаўсюджвальніка не рэгулююцца, падаючы спажыўцу рэкламы свабоду выбару», — адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.

Пры гэтым у законапраекце агаворана, што новаўвядзенне не распаўсюджваецца на рэкламу ў друкаваных СМІ або на адваротным баку жыроўкі.

Акрамя таго, папраўкамі прадугледжана, што на распаўсюд рэкламы па тэлефоне, стацыянарнаму і сотаваму, па электроннай пошце спатрэбіцца згода абанента або адрасата. Яна павінна быць аформлена ў пісьмовай форме, можна ў выглядзе электроннага дакумента. «Гэтая норма ўключана ў праект у сувязі з паступленнем у дзяржорганы значнай колькасці скаргаў грамадзян, звязаных з распаўсюджваннем рэкламы па тэлефоне і электроннай пошце без атрымання згоды абанентаў і адрасатаў», — растлумачыў парламентарый.

Падзяліцца
Меткі: ЖКГзакон

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024