#Hack4history: Гродзенскіх гісторыкаў запрашаюць на першы міжнародны гістарычны хакатон

18−20 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау (IBB Мінск) упершыню пройдзе міжнародны гістарычны хакатон #Hack4history.

Першы міжнародны гістарычны хакатон будзе прысвечаны сучасным тэхналогіям і IT-рашэнням ў гістарычнай адукацыі, папулярызацыі месцаў памяці і музеяў для моладзі пра Другую сусветную вайну. У #Hack4history прымуць удзел каманды з чатырох краін: Беларусі, Украіны, Расіі і Германіі.

Прыняць удзел у хакатоне запрашаюць каманды (ад 2-х да 4-х чалавек) гісторыкаў, выкладчыкаў, музейных работнікаў, прадстаўнікоў профільных НКА. У каманды могуць уваходзіць прадстаўнікі IT-сектара: праграмісты, дызайнеры, праектныя менеджэры. Галоўная ўмова — каманда павінна прапанаваць ідэю па папулярызацыі культуры памяці пра Другую сусветную вайну з дапамогай сучасных тэхналогій: прататыпы сайтаў, мабільных дадаткаў, мультымедыйных праектаў, гульняў і інш.

На працягу двух дзён удзельнікаў #Hack4history будуць кансультаваць эксперты ў галіне дызайну, PR-менеджменту і праграмавання. Сумесна са спецыялістамі камандам трэба будзе распрацаваць прататыпы адукацыйных IT-праектаў на тэму Другой сусветнай вайны і прадставіць іх журы.

Тры лепшых праекты атрымаюць фінансаванне на дапрацоўку канцэпцый да паўнавартасных прадуктаў - па 3.000 еўра на экспертную падтрымку. З кастрычніка па сакавік пераможцы будуць працаваць з экспертамі, а гатовыя праекты прадставяць на Форуме ў Мінску ў сакавіку 2020 года.

Для ўдзелу ў хакатоне камандам неабходна запоўніць заяўку да 1 кастрычніка 2019 года. Падрабязнасці і рэгістрацыя — http://project1636223.tilda.ws/.

Арганізатарамі Хакатона выступаюць Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе (IBB Dortmund), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ё. Рау (IBB Мінск) сумесна з партнёрамі і пры фінансавай падтрымцы МЗС Нямеччыны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024