У Лідскім раёне на торфараспрацоўцы знайшлі больш за 120 снарадаў

З 2 верасня ў Лідскім раёне паблізу вёскі Дакудава працуюць вайскоўцы інжынерна-сапёрнага батальёна вайсковай часці 51 171 Гродна. Яны выконваюць ачыстку тэрыторыі ад выбухованебяспечных прадметаў, піша lidanews.by.

Неўзабаве тут пачнуцца работы па здабычы торфу, і каб засцерагчы працэс, перад яго пачаткам дадзеную мясцовасць абследуюць сапёры.

Як распавядаюць мясцовыя жыхары, у 60-х гадах прыблізна ў дадзеным месцы размяшчаўся палігон адной з вайсковых частак. Гэта тлумачыць той факт, што падчас ачысткі тэрыторыі вайскоўцы інжынерна-сапёрнага батальёна знаходзяць толькі снарады савецкай вытворчасці. За час сваёй працы, якая будзе доўжыцца яшчэ два дні, тут выявілі больш за сто дваццаць выбухованебяспечных прадметаў.

— Знаходзім артылерыйскія снарады і выбухоўнікі да іх, — тлумачыць камандзір інжынерна-сапёрнага батальёна в/ч 51 171 Андрэй Семяніхін. — Пасля прыязджае штатная група размініравання нашай вайсковай часткі, вязе знойдзеныя намі прадметы на бяспечную адлегласць і знішчае іх.

Яшчэ да маштабнай ачысткі дадзенай мясцовасці сюды не раз адпраўляліся сапёры. Выбухованебяспечныя прадметы тут знаходзілі і раней, часткова некаторыя з іх выяўляліся пасля тарфяных пажараў, што здараліся і сёлета ў тым ліку.

Працавалі паблізу Дакудава як вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, так і афіцэры, якія прайшлі спецыяльнае навучанне.

— Ачыстка мясцовасці выконваецца ячэйкавым спосабам, — кажа камандзір узвода інжынерна-сапёрнага батальёна в/ч 51 171 Аляксандр Южык. — Першы нумар разліку ідзе з металадэтэктарам. Пры выяўленні выбуханебяспечнага прадмета другі нумар разліку мацам пратыкае зямлю і ўдакладняе габарыты знаходкі. Трэці нумар здымае верхні пласт глебы, здабывае снарад на паверхню і пазначае яго спецыяльнай тычкамі.

Пытанням бяспекі пры такіх працах, вядома ж, надаецца павышаная ўвага. Вайскоўцы, якія вядуць пошук выбухованебяспечных прадметаў, у абавязковым парадку апранаюць бронекамізэлькі і каскі.

— Свой першы снарад знайшоў менавіта ў Лідскім раёне, — распавядае вайсковец тэрміновай службы Яўген Яскілевіч. — Было хвалююча, але цікава. У прынцыпе, нічога страшнага ў працы сапёра няма, галоўнае — усё рабіць дакладна па інструкцыі, выконваць правілы бяспекі.

За час знаходжання ў Лідскім раёне вайскоўцы інжынерна-сапёрнага батальёна абследуюць крыху больш за 220 гектар тэрыторыі будучых торфараспрацовак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024