Людзі і справы

Званарка, ультрамаратонка, мядовая самэлье: у Гродне адкрылася выстава пра жанчын, якія руйнуюць стэрэатыпы

У горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця адкрылася фотавыстава пра жыхарак гораду, якіх дабіліся посьпеху ў самых розных сфэрах. Сярод гераінь — ратавальніца Калоскай царквы, ультрамаратонка і званарка, піша s**boda.org.

Фотавыстава ProWomen расказвае гісторыі 9 пасьпяховых жанчын, якія руйнуюць гендэрныя стэрэатыпы.

Адна з арганізатарак выставы, кіраўніца праекту HrodnaMediaRoom, старшыня горадзенскай філіі БАЖ Вольга Корсун расказала, што апошнім часам сустракае такую рэакцыю на слова «фэмінізм», нібыта жанчыны заходзяць на тэрыторыю мужчын і забіраюць іхныя правы. Выстава стала адказам на такі погляд.

Вольга Корсун
«Ёсьць жанчыны, якія будуюць сваё жыцьцё так, як хочуць яны. Яны могуць быць натхняльным прыкладам. Яны шчасьлівыя ў тым, што яны будуюць. Мы хацелі зрабіць прыкметнымі жанчын, якія дасягаюць вяршынь, робяць горад лепшым. Падкрэсьліць, што крытэрам посьпеху не зьяўляецца пол. Можа, фэмінізм — гэта ня так страшна? Гэта магчымасьць быць сабой», — кажа Вольга Корсун.
Ірына Новік
Журналістка Hrodna.Life Ірына Новік расказала, што неўзабаве выйдзе кніга з гісторыямі гэтых жанчын.

«Я зразумела, што жанчын у гісторыі зусім не відаць. Захацелася пакінуць нашчадкам іхныя гісторыі, каб праца іх была прыкметная. Фэмінізм — гэта пра тое, каб быць шчасьлівай, рабіць выбар, ісьці сваім шляхам. Калі жанчына хоча сям’ю і дзяцей — гэта яе права і выбар. Калі яна хоча працаваць і ствараць — гэта таксама ейныя права і выбар. Тое, што жанчына сёньня можа выбіраць, — гэта выдатна», — лічыць Ірына Новік.

Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі
Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі:

«Думаю, палітыка — шляхетная справа, якая павінна служыць людзям».

Вольга Вялічка, кіраўніца Горадзенскага дзіцячага госпісу:
Вольга Вялічка, кіраўніца Горадзенскага дзіцячага госпісу:

«Я — гэта пра дзяцей. Калі ня ў госьпісе зь дзецьмі, то дома зь дзецьмі. Я іх не разьмяжоўваю — дзеці ёсьць дзеці».

Вольга Гаўрылік, кіраўніца прадпрыемства «Мядовы шлях», адзіная ў Беларусі мядовая самэлье
Вольга Гаўрылік, кіраўніца прадпрыемства «Мядовы шлях», адзіная ў Беларусі мядовая самэлье:

«Для мяне цяжкая праца смакуе як бортніцкі мёд — гэта слодыч з горыччу дыму».

Юлія Мінчанка, званарка Свята-Пакроўскага сабору ў Горадні, рэгент царкоўнага хору
Юлія Мінчанка, званарка Свята-Пакроўскага сабору ў Горадні, рэгент царкоўнага хору:

«У кожнага чалавека ёсьць асабістая думка, а ў мяне яшчэ і погляд са сваёй званіцы».

Наста Трафімчык, ультрамаратонка, «Горадзенская беларусачка — 2017»
Наста Трафімчык, ультрамаратонка, «Горадзенская беларусачка — 2017»:

«Калі ня ведаю, што рабіць далей, ці ўзьнікаюць нейкія складанасьці, я адразу надзяваю красоўкі, форму — і выбягаю».

Тацяна Чысьцякова, кіраўніца фэрмэрскай гаспадаркі, заснавальніца праекту «Акадэмія жаночага бізнэсу»
Тацяна Чысьцякова, кіраўніца фэрмэрскай гаспадаркі, заснавальніца праекту «Акадэмія жаночага бізнэсу»:

«Мяняць сваё жыцьцё я пачала, калі мне было ўжо за 50».

Валянціна Шоба, мастачка, ляўрэатка прэміі імя Дубко (Горадня) і прэміі Тэйляра (Парыж)
Валянціна Шоба, мастачка, ляўрэатка прэміі імя Дубко (Горадня) і прэміі Тэйляра (Парыж):

«Каб выйсьці з глыбокай дэпрэсіі, трэба проста ўпарта рабіць сваю прафэсію і праз гэта вярнуцца да гармоніі. Назьбіраць кветак і намаляваць».

Наста Яроцкая, супрацоўніца ІТ-кампаніі, блогерка, лідэрка думак
Наста Яроцкая, супрацоўніца ІТ-кампаніі, блогерка, лідэрка думак:

«Сацыяльныя сеткі для мяне — свабода і магчымасьць не залежаць ад колькасьці пастоў, фаловэраў і падабаек».

Алена Шчасная, архітэктарка, навуковая кіраўніца праектаў рэканструкцыі храмавай архітэктуры
Алена Шчасная, архітэктарка, навуковая кіраўніца праектаў рэканструкцыі храмавай архітэктуры:

«Я архітэктар па жыцьці. Я трапіла ў той асяродак, дзе мне падабаецца. Ніколі не было, каб думала: „Які жах, трэба ісьці на працу“».

Гісторыі гарадзенак сабрала журналістка Ірына Новік. Фотапартрэты рабілі Кацярына Гардзеева, Людміла Лебедзь, Ільля Гелей. Арганізавалі выставу HrodnaMediaRoom, Беларуская асацыяцыя журналістаў, інтэрнэт-партал HrodnaLife.

Экспазыцыю можна ўбачыць да 4 кастрычніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024