Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» мы рэгулярна публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Сёння — падборка шчанюкоў-малятаў і чорных-чорных котак. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Крошачка Фібі

Фібі каля 1,5−2 месяцы, вырасце сярэдняга памеру. Дзяўчынка вельмі цямлівая для свайго ўзросту. Есць як сухі корм для шчанюкоў, так і звычайную ежу. Апрацавана ад паразітаў, першасна прышчэпленая (ёсць пашпарт). Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі па ўзросце (дапаможам).

Жывёлы шукаюць дом: шчанюкі-мілашкі і чорныя коткі-музы паэтаў

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Малеча Максі

Шчанюку каля 1,5−2 месяцы, вырасце сярэдняга памеру. Гэта вельмі паслухмяная дзяўчынка, любіць гульні і чалавечую ўвагу. Максі есць усё і з вялікім апетытам. Апрацавана ад паразітаў, першасна прышчэпленая (ёсць пашпарт). Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі па ўзросце (дапаможам).

собака щенок в дар

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Котка Афелія

Узрост 8 месяцаў, неверагодна ласкавая, вельмі любіць прыемную кампанію. Пацешная. Здаровая, да латка прывучана. Стэрылізавана. Аддаеца ў добрыя рукі пад пашпартныя дадзеныя.

Жывёлы шукаюць дом: шчанюкі-мілашкі і чорныя коткі-музы паэтаў

+375 29 7 880 870

Чорная-чорная, шыкоўная-шыкоўная, ганарлівая-ганарлівая, ласкавая-ласкавая, непаўторная Багі

Тонкий профиль на фоне луны
И глаза, как куски янтаря
Люди в кошек не зря влюблены,
И любуются ими не зря…

Пра чорных котак можна казаць і казаць, спрачацца да бясконцасці, хтосьці іх не любіць, а хтосьці імі захапляецца. Хіба можна не захапляцца такой зграбнасцю, хіба можна ўтрымацца і не запусціць пальцы ў гэтую аксамітную поўсць? Багі - само хараство, якое чакае свайго чалавека. Паненка стэрылізаваная, здаровая, ад паразітаў апрацавана, з латком праблем няма.

Жывёлы шукаюць дом: шчанюкі-мілашкі і чорныя коткі-музы паэтаў

+375 298 668 195
+375 292 883 964