Наста Трафімчык: «Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?»

Наста Трафімчык, беларускамоўная ультрамарафонка, «Гарадзенская беларусачка — 2017». Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Калі я пачала размаўляць па-беларуску, адчула, як гэта моцна вылучае чалавека з натоўпу. Ужо не важна — мужчына там ці жанчына.

Адразу кшталту шоку ў людзей. Мова прыцягвае да цябе ўвагу, робіць заўважным. Спачатку бывае складана, але з часам надае больш упэўненасці. Некаторыя ўзгадвалі, што сказаць у маршрутцы «На наступным прыпынку, калі ласка» замест «На остановочке, пожалуйста» не з першага разу атрымлівалася. Быць беларускамоўным — гэта як квэст. Гэта выклік для сябе і выпрабаванне, што ты можаш і на што ты здольны.

Пра конкурс «Гарадзенская беларусачка» я даведалася з сеціва. Абвестка сканчалася пытаннем: «Можа, гэта ты?» Падумала — і сапраўды, можа, гэта я? Прайшла адбор і стала ўдзельніцай. Я не думала пра перамогу, проста атрымлівала кайф ад самога працэсу. Хацелася пражываць гэтыя моманты тут і цяпер. Ад выніку сама была трохі ў шоку.

Што да прыгажосці, то яна для кожнага свая. Па мне, чым больш просты чалавек — тым прыгажэйшы.

Да бегу я таксама прыйшла праз мову, калі пазнаёмілася з беларускамоўным ультрамарафонцам Лявонам Анацкам. Спачатку бегала па некалькі кіламетраў у Пышках, а потым болей і болей. Калі прабегла першы паўмарафон, гэта стала для мяне адкрыццём. Выяўляецца, я магу! Наступным быў ультрамарафон на 12 гадзін і мае 67 кіламетраў. Сёлета бегла цэлыя суткі і адолела 127 кіламетраў.

Бег дае мне адказы на жыццёвыя пытанні. Калі не ведаю, што рабіць далей, ці ўзнікаюць нейкі складанасці, я — адразу ў красоўкі, апранаю форму і выбягаю. А калі бяжыш суткі, можна шмат што абдумаць.

Ды і проста я разумею, што магу бегчы. То чаму б мне не бегаць? Калі-небудзь у сталасці буду сядзець з унукамі, і яны спытаюць мяне пра жыццё. Як жа ім будзе сказаць, што я магла бы бегаць ультрамарафоны, але так гэтага і не зрабіла.


Валянціна Шоба: «Я — «прынцэса ў вежы» і не трэба мяне вызваляць


Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»


Наста Яроцкая: «Я — галоўная гераіня свайго кіно»


Анжаліка Борыс: «Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш — не саступлю»


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Юлія Мінчанка: «Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы»


Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024