Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне вызваляць" - Hrodna.life - навіны Гродна

Валянціна Шоба, мастачка, лаўрэатка прэміі імя Дубко (Гродна) і прэміі Тэйлара (Парыж). Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Не ведаю, як адчувае сябе жанчына ў мастацтве. Я сябе жанчынай не адчуваю. Я працую. Калі пачаць з ранку хатнія справы, то ўсё прапала — не будзе ні дома, ні працы.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

Мяне не цікавяць усе гэтыя жаночыя штучкі - прычоскі, пазногці, крамы, адзецца прыгожа. Я магу быць такой, як хачу, паўсюль. Думайце што хочаце, я проста раблю сваю працу. Ведаю, што толькі я магу яе зрабіць. Па гэтым будуць судзіць. Так што я — не жанчына, гэта не маё.

Кветачкі на карцінах не таму, што «дзявочае». Мая творчасць не пра тое. Кветачкі дапамагаюць выйсці з глыбокага дэпрэсняка. Каб выйсці, трэба проста «тупа» рабіць сваю прафесію і праз гэта вярнуцца да гармоніі. Назбіраць кветак і намаляваць. У іх ёсць усё: форма і змест. Яны самі - гармонія. І малюеш, як адчуваеш, да поўнага суаднясення. За гэтым — адкрыты боль, вечны пошук, які не ведае, куды выруліць.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

Малюнкі - як малітвы. Навошта людзі моляцца, навошта мастакі малююць? Каб неба на галаву не звалілася. Мастацтва — гэта малітва за жыццё. Дзеля гэтага ўсё робіцца. Любая кузурка дзеля гэтага. Прыбяры гэту кузурку, пчалу якую-небудзь і капец будзе.

У мяне зараз ёсць сабачка. Знайшла малога на сметніку і забрала. Два галубы заўжды да майго акна прылятаюць. Вароны каля майстэрні пазнаюць. Навошта яны прыйшлі ў маё жыццё? Не ведаю. Прыйшлі і прышлі. Магчыма, сказаць, што я не скаціна апошняя.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

Маё жыццё праходзіць у вежы, як у прынцэсы. Думаеце, сяджу тут і мару, каб хто прыйшоў, пацалаваў? Кшталту — вызваліў? Не! Я не хачу. Не трэба мяне вызваляць. Я са сваёй вежы нікуды не пайду, ні дзеля якога прынца. Навошта? Мне тут — добра.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"

А вось цмок у мяне ёсць. Яны ж розныя бываюць. Адныя вартуюць, другія — хочуць выправіць цябе ў дарогу. Гэта як ты гэтага цмока прыручыш. Мая Аня — мой самы галоўны цмок. Зараз яна спрабуе і мне крылы прырасціць.

Я іх малюю, свае крылы, па пёрку, па мазку. Звіваю з анучак, што побач вісяць. Бо самі сабою крылы са спіны ніяк не вырастуць.

Валянціна Шоба: "Я - "прынцэса ў вежы" і не трэба мяне  вызваляць"


Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»


Наста Яроцкая: «Я — галоўная гераіня свайго кіно»


Наста Трафімчык: «Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?»


Анжаліка Борыс: «Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш — не саступлю»


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Юлія Мінчанка: «Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы»


Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life