Бізнес-форум па жаночым прадпрымальніцтве пройде ў Гродне

Міжрэгіянальны бізнес — форум «Жанчыны, якія змяняюць свет» пройдзе ў Гродне 12 кастрычніка ў канферэнц-зале Апарт Гатэля Сямашка. Форум збярэ 60 прадстаўніц бізнесу з усёй краіны. Удзельніцы падзеляцца вопытам і даведаюцца аб праграмах падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Для ўдзелу ў форуме трэба запоўніць заяўку.

Спікерамі форуму стануць вопытныя і маладыя прадпрымальніцы, якія пачалі уласную справу, а таксама прадстаўніцы арганізацый, якія аказваюць падтрымку для жаночага бізнесу.

Марына Бароўка, намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю Унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» раскажа аб праектах кампаніі для жанчын і аб міжнароднай навучальнай праграме для моладзі YouthEmpowered. Яны створаны для падтрымкі жаночага і моладзевага прадпрымальніцтва.

Алёна Лугаўцова, заснавальнік і кіраўнік праектаў «Архітэктары мары» і «Інкубатар мары», псіхолаг і бізнэс-трэнер з вопытам міжнароднай працы, раскажа, як перайсці ад мары да бізнэсу.

Аксана Шаўчэнка з Гомеля, сузаснавальніца кампаніі Фабрыка дзяцінства «Метэарыт» і школы сацыяльнага прадпрымальніцтва раскажа, як весці бізнес з карысцю для грамадства.

Усяго на форуме выступяць больш за 10 жанчын-спікераў, якія падзеляцца вопытам у бізнэсе. Хтосьці з іх пачаў бізнэс у дэкрэтным адпачынку, іншыя ператварылі ў бізнес ўласнае хобі, трэція — пачалі прадпрымальніцтва, каб працягнуць сямейную справу.

Па словах адной з арганізатарак сустрэчы, прадпрымальніцы і кіраўніцы праекту «Акадэмія жаночага бізнэсу» Таццяны Чысцякова з Гродна, форум дапаможа стварыць супольнасць жанчын, зацікаўленых у арганізацыі ўласнай справы. Актуальнасць задачы пацвярджае статыстыка Мінпрацы. У 2018 годзе агульная колькасць беспрацоўных жанчын складала 32 тысячы, з іх — каля 14 тысяч — пражываюць у рэгіёнах. Для іх уласны бізнэс — гэта магчымасць змяніць сваё жыццё і свет вакол сябе.

Бізнес-форум у Гродне стане яшчэ адным крокам да развіцця інфраструктуры падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва, а таксама закладзе аснову партнёрскай праграмы ўзаемадзеяння паміж удзельніцамі.

На бізнес-форум запрашаюць жанчын, якія ўжо вядуць уласную справу або плануюць яго пачаць. падаць заяўку на ўдзел можна тут.

Форум арганізаваны пры падтрымцы Гродзенскага абласнога ўпраўлення фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, Генеральны спонсар Унітарнае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», Залатога партнёра ААТ «Белаграпрамбанка», спонсара Апарт Гатэль Сямашка, а таксама іншых спонсараў і партнёраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024