Здароўе і спорт

Падвяла безадказнасць: «Нёман» у серыі булітаў саступіў «Юнацтву»

У Мінску 29 верасня «Нёман» саступіў «Юнацтву» у прынцыповым матчы. Перамогу мінчукі атрымалі ў серыі булітаў.

«Нёман» у сталіцы паказаў добры хакей, меў перавагу, але страціў яе ў трэцім перыядзе. Гаспадары здолелі зраўняць лік і перавялі гульню ў авертайм. У дадатковы час супернікі шайбамі не адзначыліся, а ў серыі булітаў поспех быў на баку «Юнацтва».

«Юнацтва» — «Нёман» 3:2 (бул.) (0:0, 0:2, 2:0, 0:0, 1:0)

галы:

25:15 0: 1 — Йекунен (Хільтунен, Хурры, — бол.)

28:56 0: 2 — Кіслы (Крыскін, Варывончык)

49:11 1: 2 — Драздоў (Дрозд, Герашчанка)

59:34 2: 2 — Парфеявец (Герашчанка, Антонаў)

65:00 3: 2 — Кашкар (вырашальны кідок)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Добрая гульня атрымалася. Лічу, даволі ўдала яна для нас складалася. Шмат гулялі ў меншасці - выстаялі і ў першым перыядзе, і ў другім. Падвяла нас безадказнасць некаторых хакеістаў, якія выдаляліся, калі трэба было вывесці шайбу з зоны, але не вывелі, што і прывяло да голу. І калі наша перавага была мінімальнай, «Юнацтва» пачало вельмі моцна прэсінгаваць, шмат стварало момантаў. І, як ужо казаў, за парушэнне гульнявой дысцыпліны і невыкананне таго, пра што мы прасілі, нас і пакаралі.

А так, гульня добрая, у якой мы таксама шмат момантаў стваралі, добрая была большасць. Але, але, але … але буліты нас зноў падвялі.

Хлопцы ўсё роўна малайцы. Цяжкая паездка ў нас была, тры матчы на ​​выездзе, і ўсё на даволі нядрэнным узроўні згулялі. Так што можна застацца задаволеным, за выключэннем некаторых момантаў з безадказным стаўленнем.

Пасля паразы ў Мінску «Нёман» захаваў за сабой першае месца ў турнірнай табліцы. Пасля 13 матчаў гродзенцы маюць у сваім актыве 25 ачкоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024