Жывёлы шукаюць дом: сабакі і коткі ад 2 месяцаў да 3 гадоў

Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» мы рэгулярна публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага кахаючага гаспадара. Сёння — шчанюкі-маляняты і дзве коткі пастарэй, якія вельмі хочуць з табой пазнаёміцца. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Малышка Максі

Максі каля 3 месяцаў, вырасце сярэдняга памеру. Гэта вельмі кемлівая дзяўчынка, любіць гульні і чалавечую ўвагу. Ідэальны сабачка для пражывання ў кватэры. Акуратная і паслухмяная, нягледзячы на ​​свой юны ўзрост. Максі есць усё і з вялікім апетытам. Апрацавана ад паразітаў, прышчэпленая па ўзросце (ёсць пашпарт). Усе свае справы, маленькія і вялікія, робіць выключна на пялюшках, таксама прывучаецца да выгулу на вуліцы. Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі калі падрасце (дапаможам).

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Крошка Фібі

Фібі каля 3 месяцаў, вырасце сярэдняга памеру. Дзяўчынка вельмі цямлівая для свайго ўзросту. Есць як сухі корм для шчанюкоў, так і звычайную ежу. Апрацавана ад паразітаў, першасна прышчэпленая (ёсць пашпарт). Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі па ўзросце (дапаможам).

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Цудоўная Дымачка шукае самага лепшага гаспадара

Маладзенькая котачка каля 2 гадоў незвычайнай дымчата-трохкаляровай афарбоўкі. Ласкавая, мурчлівая. Гаваркая, умее «бадацца» пры любым зручным выпадку, з радасцю прыйдзе да вас на ручкі і патопча на каленках. Вельмі арыентавана на чалавека. Здаровая, была ў ветэрынара. Стэрылізавана. Ад паразітаў апрацавана.

+37 529 2 659 967 Анна

Чэстар у пошуках дома

Чэстар — вар’яцка ласкавы і пяшчотны звер. Будзе вельмі рады пражыванню і ў прыватным доме, і ў кватэры. Гэта яшчэ нават не дарослы кот, хлопцу каля 7 месяцаў, вырасце ў шыкоўнага буйнога кацяру! Кастраваны, здаровы, латком карыстаецца. Апрацаваны ад паразітаў і прышчэплены (ёсць ветпашпарт). З-за траўмы ампутаваны кончык хваста, але гэта надае яшчэ больш шарму і індывідуальнасці.

Шыкоўны хлопец Чэстар шукае сабе самых лепшых тату і маму!

+37 529 8 842 276 Ірына

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024