Інцыдэнт адбыўся ў шматкватэрным доме па адрасе Вялікая Альшанка, 3. Цела знайшлі 4 кастрычніка. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Папярэдне выяўлена, што 36-гадовая жанчына, спускаючыся на звязаных прасцінах з акна сваёй кватэры, размешчанай на 4 паверсе, не ўтрымалася і ўпала, піша grodnonews.by.

Па дадзеных следства, жанчына пражывала адна, злоўжывала спіртнымі напоямі. Былы муж напярэдадні вечарам зачыніў жанчыну ў кватэры, бо хацеў такім чынам абмежаваць яе ў ў спажыванні спіртных напояў.

— Раніцай адзін з мясцовых жыхароў гуляў з сабакам і ўбачыў пад акном каля шматкватэрнага дома жанчыну. З вакна 4-га паверха звісалі звязаныя прасціны, — растлумачыў галоўны ўрач Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін. — Медыцынскую службу на месца здарэння выклікала міліцыя. Выклік да нас паступіў у 6.45.

Лекары па трупным зменам на целе жанчыны вызначылі, што з моманту смерці прайшло больш за адну гадзіну.

У цяперашні час на месцы здарэння працягвае працу следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

photo_2019-10-04_11-46-56.jpg