Спадчына

У Гродне выявілі стары склеп каля будынку 18 стагоддзя. Яго не было ў праекце

Побач з будынкам былой лясной адміністрацыі 18 стагоддзя на плошчы Тызенгаўза падчас работ выпадкова выявілі стары склеп. У праекце рэканструкцыі будынка яго не прадугледзелі, бо пра яго нічога не было вядома. У будучыні знойдзеныя памяшканні могуць выкарыстоўваць пад пакоі музея лесу.

Нагляд за землянымі работамі на аб’екце вядзе археолаг з Акадэміі навук Андрэй Вайцяховіч. Ён адзначае, што склеп у добрым стане і, хутчэй за ўсё, яшчэ выкарыстоўваўся ў савецкія гады, але пасля быў засыпаны.

«Па зводах, мяркуем, 18 стагоддзе. Падвал будаваўся побач з будынкам. Можа, выкарыстоўваўся як склеп. Мне здаецца, яго засыпалі ў 1990-я. Ён у добрым стане. Паглядзець падвалы ўжо прыязджаў заказчык [адміністрацыя лясной гаспадаркі - рэд.], У планах — выкарыстоўваць у будучыні гэтыя падвалы», — распавёў археолаг.

Хацелі прадаць, але не было пакупнікоў

З 25 верасня пачаліся будаўнічыя працы ў доме № 4Б на плошчы Тызенгаўза. Гэта частка забудовы гістарычнага раёна Гарадніца. Плануецца, што ўжо вясной 2020 года туды пераедзе адміністрацыя лясной гаспадаркі, а ў будучыні адкрыецца музей лесу.

Будынак былой лясной адміністрацыі 18 стагоддзя перадалі Міністэрству лясной гаспадаркі ў 2017 годзе. Раней гарадскія ўлады спрабавалі прадаць яго з аўкцыёну за 440 тысяч долараў, але пакупнікоў не знайшлося.

Даведка

Будынак па адрасе пл. Тызенгаўза 4Б будавалася ў 1770-я як Дом лясной адміністрацыі, у стылі барока, паводле праекту архітэктара Мёзера. Магчыма, у 1775−1780 тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 будынак уваходзіў у комплекс акруговай бальніцы. Пасля Другой сусветнай вайны будынак быў жылым.









Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024