«Белавія» анансавала распродаж білетаў па спецыяльных тарыфах. Распродаж пройдзе 16 кастрычніка з 9:30 да 23:59, паведамляе сайт vandrouki.by.

Даты палётаў: з 1 лістапада па 10 снежня і з 15 студзеня па 29 лютага.

Купіць квіткі можна будзе на сайце Белавія.

Умовамі прымянення тарыфаў прадугледжана:

— максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па дадзеным тарыфе — 30 дзён;
— колькасць квіткоў абмежаваная;
— выкарыстанне білета абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршрута, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру ня вяртаецца;
— змены і вяртанне забароненыя, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў;
— пры куплі білета грамадзянамі РБ, а таксама пры аплаце картамі беларускіх банкаў, здзяйсненне аперацыі магчыма толькі ў беларускіх рублях.

Напрамкі і цэны за палёт туды-зваротна з Мінска (у еўра):

— Мілан — 97;
— Рым — 110;
— Барселона — 91;
— Прага/Будапешт — 87;
— Ларнака/Жэнэва/Тэль-Авіў - 93;
— Парыж — 122;
— Лондан — 100;
— Брусэль/Варшава — 69;
— Вільня — 43;
— Гановер — 95;
— Берлін — 90;
— Франкфурт — 113;
— Стакгольм — 85;
— Хельсінкі - 80;
— Талін — 76;
— Рыга — 65;
— Мюнхен — 107;
— Краснадар/Сочы/Санкт-Пецярбург — 55;
— Тбілісі - 84;
— Батумі - 72;
— Баку — 124;
— Кіеў - 73;
— Калінінград — 35;
— Ерэван — 110;
— Ашхабад — 104;
— Масква Дамадзедава — 39;
— Масква Жукоўскі - 29.