Social Weekend – гэта найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі, дзе мецэнаты і кампаніі фінансуюць стартапы і ініцыятывы. Зараз праходзіць яго Чатырнаццаты сезон. У наступны тур прайшлі 52 праекты. З іх пяць – гродзенскія.

Help me

Праект накіраваны на навучанне максімальнай колькасці работнікаў дзіцячых садкоў Гродна (выхавальнікаў, нянечак, сацработнікаў, медсясцёр), а таксама бацькоў, дзеці якіх наведваюць гэтыя сады, правілам і ўменням аказання першай і неадкладнай дапамогі дзецям. Інфармацыю падрыхтуе урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг.

https://www.instagram.com/p/B19CF2dIAPx/

O-PARK

Праект “O-PARK” – гэта квэст з элементамі спартыўнага арыентавання. Сутнасць квэста – прайсці зададзены маршрут у гарадскім лесапарку з дапамогай карты самастойна або ў кампаніі.

Удзельнікам прадастаўляецца некалькі варыянтаў маршрутаў у залежнасці ад узросту, фізічнай падрыхтоўкі, сродку перамяшчэння. Праходзіць квэст дазволена неабмежаваную колькасць разоў. Таксама прадастаўлена магчымасць самастойнага планавання маршрутаў. Праходзіць усё будзе на тэрыторыю лесапарку Пышкі.

пышки
Ілюстрацыйнае фота

Крок ў зялёную будучыню

Дзіцячы Эка-фэст на пляцоўцы дашкольнага цэнтра з удзелам дзяцей мікрараёна і іх бацькоў. Ідэя ў тым, каб адаптаваць зялёную адукацыю для дзяцей дашкольнага ўзросту і бацькоў. Зрабіць першы практычны крок па мінімізацыі адходаў, а менавіта адмовіцца ад выкарыстання поліэтылену ва ўстанове ў рамках дзіцячага эка-фэсту з удзелам жыхароў мікрараёна. Праект рэалізуе Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №58 з Гродна.

Варта падтрымаць! Глядзіце, якія праекты з Гродна прайшлі ў чвэрцьфінал Social Weekend

“Всё путем!”

Большасць людзей з інваліднасцю ў Беларусі не могуць удзельнічаць у турпаходах, экскурсіях, паездках і падарожжах. Часта ім складана знайсці спадарожніка, які будзе ім дапамагаць. Не дазваляюць гэта рабіць таксама іх невялікія даходы і адсутнасць безбар’ернага асяроддзя. У Гродне вырашылі гэта выправіць – валанцёрская група “Крок насустрач” стварыла праект «Всё путем!» для беларусаў з інваліднасцю і без старэйшых за 18 гадоў.


В Гродно хотят помочь путешествовать людям с инвалидностью


люди с инвалидностью путешествия
Фота: vk.com/club172014362

“Центр продолжения жизни”

Стварэнне пансіяната для адпачынку і пражывання людзей “залатога веку” і людзей з інваліднасцю (мужчыны/жанчыны, старэйшыя за 60 гадоў) з інавацыйна-адукацыйнымі элементамі. Гэта можа быць парк-гатэль, у які людзі прыязджаюць на адпачынак і толькі з цягам часу пераязджаюць на пастаяннае пражыванне.


За прызавы фонд у 90 000 BYN на старце змагалася 321 унікальная ідэя. Праекты выбралі па выніках хакатона, народнага галасавання і выбару Амбасадораў і экспертаў. Стваральнікаў праектаў чакае навучанне, чвэрцьфінал, потым зноў навучанне, паўфінал і фінал 12 снежня. Па выніках конкурсу ёсць магчымасць выйграць стартавы бюджэт на рэалізацыю ідэі.

Денис Мисюля
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]