З’явіўся расклад імпрэзаў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863−1864 гг. апублікаваў папярэдні расклад імпрэзаў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863−1864 гг. у Вільні.

22 лістапада, пятніца

  • 11.00—11.45 — Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).
  • 12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
  • 13.20 — Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
  • 14.00 — Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
  • Вечар — Канцэрт гурта «Dzieciuki» (дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве).

23 лістапада, субота

  • 11:00 — Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863−1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
  • 13:00 — Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*
  • 16:00 — «Містэрыя»: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863−1864 гг.*
  • 18:00 — «Паўстанцкі ланцуг». Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*

* - Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.

24 лістапада, нядзеля

  • 12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863−1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)
  • 14:00 — 16:00 — Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)

Неўзабаве распачне працу адмысловы сайт.


Кнігу пра Каліноўскага выклалі ў вольны доступ. Каб больш беларусаў паехала на перапахаванне


Хто ў камітэце?

Камітэт складаюць грамадскія дзеячы Беларусі і прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, у тым ліку беларусы Вільні. На чале камітэта — доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

З усімі прапановамі і па дадатковую інфармацыю прапануюць звяртацца на адрас kalinouski2019@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024