Навіны

У Гродне адкрылі выставу, прысвечаную 450-годдзю стварэння Рэчы Паспалітай

Выстава пра Люблінскую унію, падпісаную 450 гадоў таму, адкрылася ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 21 кастрычніка, піша «Радыё С**бода».

Экспазіцыя складаецца з 14 стэндаў з фатаздымкамі Любліна — горада, дзе Вялікае Княства Літоўскае і Карона Польская пагадзіліся абʼяднацца. На фота відаць месцы, звязаныя з Люблінскай уніяй, паказаны іхні лёс.

На думку гаспадара Цэнтру гарадскога жыцця Паўла Мажэйкі, Люблінская унія — адзін з найважнейшых момантаў у еўрапейскай гісторыі. Сярод мэтаў выставы — паказаць беларусам, што не варта баяцца лічыць гэтую дзяржаву сваёй.

Павел Мажэйка
«Гэта нашая дзяржава [Рэч Паспалітая], якую стварылі нашыя продкі, развівалі яе. І мы маем абсалютнае права да таго, каб карыстацца гэтай спадчынай і шанаваць яе. Люблін, як і Гродна, дыхае гісторыяй на кожным кроку. Мы хочам, каб людзі ўбачылі, як можна на гэтым рабіць імя свайму гораду, рабіць яго прыгажэйшым, прывабнейшым. Паказаць, як у суседняй дзяржаве адзначаюць і паважаюць гістарычныя падзеі», — кажа Павел Мажэйка.

Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк заўважыў, што Люблінская унія — унікальны прыклад таго, што карыснага могуць зрабіць разам розныя народы.

Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк
«Люблінская унія паспрабавала зрабіць дзяржаву двух народаў, але насамрэч большай колькасці народаў: беларусы, армяне, украінцы, яўрэі… Не было пануючага народу. Люблінская унія, можа, апярэджвала сваю эпоху. Сёння варта яе дацаніць. Бо гэта была спроба паразумецца і стварыць супольную дзяржаву для розных, часта спрэчных паміж сабой памкненняў. Гэтая спроба была перакрэсленая гісторыяй, але гэта не значыць, што яна была кепская», — заўважыў Яраслаў Ксёнжэк.

Грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Крот звярнуў увагу, што Люблінская унія стала штуршком для падпісання царкоўнай Берасцейскай уніі ў 1596 годзе.

«Стала магчымым абʼяднанне падзеленых цэркваў, нягледзячы на рознасць, адметнасць кожнай дзяржавы і кожнай канфесіі», — сказаў айцец Андрэй Крот.

Выстава будзе працаваць да 12 лістапада.


Любіць хадзіць па вулачках і шкадуе аб Фары Вітаўта. Консул Яраслаў Ксёнжэк пра жыццё ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024