28 кастрычніка ў другой палове дня ў экстраным парадку быў спынены адзін з цэхаў ААТ «Гродзенскі шклозавод» па вуліцы Суворава ў Гродне. Прычынай стаў прадмет, падобны на гранату, які з’явіўся на механічнай стужцы для падачы шкла ў драбільную машыну, паведамілі ў прэс-службе МУС.

На месца выбыла сапёрнай-піратэхнічная група, з будынка эвакуявалі 7 работнікаў. Спецыялісты выявілі, што разам са шклабоем на стужку трапіў корпус вучэбнай гранаты ўзору «Ф-1» меркавана часоў Другой сусветнай вайны. Таму знаходка небяспекі не ўяўляла.

На гродзенскім шклозаводзе знайшлі вучэбную гранату

На гродзенскім шклозаводзе знайшлі вучэбную гранату

А літаральна месяц таму пры рамонце даху ў жылым доме па вуліцы Гагарына ў Гродне былі выяўленыя тры баявыя гранаты «Ф-1».